Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да работы на КЗСВ-30 у Круцілавічах ААТ “Граніт-Агра” прыступілі старшакласнікі Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук.

– Працуем некалькімі групамі па шэсць чалавек, – расказвае Яўгенія Анушкевіч. – Папрацаваць, зарабіць грошай, весела і карысна бавіць час прапанаваў хлопец з нашай школы, які тут быў у мінулым годзе і яму ўсё спадабалася. Работа нескладаная: пасля выгрузкі машыны, якая праязджае на склад, трэба ўсё падмесці, прыбраць тэрыторыю. Хапае часу і на адпачынак. Ёсць адчуванне, што разам з дарослымі робім важную справу, яшчэ і заробак за гэта атрымаем.

– Вырашыла, на што яго патраціш?

– Так, я буду збіраць грошы на новы ноўтбук, бо я перайшла ў адзінаццаты клас, і ён мне вельмі спатрэбіцца для вучобы. Бацькі таксама дапамогуць.

Сёлета паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і прыйшоў папрацаваць з сябрамі выпускнік Новаяльнянскай школы Максім Ляўшук.

– Я ўжо працаваў тут у мінулым годзе і вырашыў абавязкова паўтарыць гэты вопыт. Мы ўжо паспелі стаць студэнтамі, адпачыць, а цяпер трэба зарабіць грошай, – расказвае малады чалавек. – Заробак патрачу на падрыхтоўку да вучобы. Буду старанна вучыцца і, магчыма, прыйду на практыку ў ААТ “Граніт-Агра”.

Разам з моладдзю – іх куратар, работніца сельгаспрадпрыемства Ларыса Будкевіч. Яна адзначае, што моладзь старанная, паслухмяная і працавітая, вельмі дапамагае аграрыям у паўсядзённай рабоце.

– Добрае падспор’е, без іх было б складаней працаваць, – кажа Ларыса Васільеўна. – Спадзяюся, і для іх гэта таксама каштоўны жыццёвы вопыт.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Приглашаем на культурно-спортивное мероприятие «Папа может!»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

1 час ago

Александр Лукашенко в поздравлении с Днем отца подчеркнул особую роль мужчины как защитника и опоры семьи

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Днем отца. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе…

2 часа ago

Соблюдение правил безопасности — лучшая защита от беды

С наступлением холодов риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду, дятловские…

2 часа ago

Дарагая рэдакцыя… Ёсць пытанне

У лясах грыбнікоў вельмі даймаюць ласіныя мухі. Наколькі небяспечны ўкус гэтага насякомага? Тлумачэнне ад Дзятлаўскага…

2 часа ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Тата ў кубе – тройчы адказна і ганарова

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

2 часа ago

Паважаныя мужчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём бацькі!

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца цудоўнае свята – Дзень бацькі. Быць добрым бацькам – гэта…

2 часа ago