Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам СЗАТ “БелДжы” пасля ўрачыстага адкрыцця прадпрыемства заявіў, што запуск у краіне вытворчасці легкавых аўтамабіляў быў яго марай.

“Нашы сябры адгукнуліся на маю просьбу і дапамаглі стварыць гэты цудоўны завод. Больш таго, яшчэ і пракрэдытавалі. Таму перш за ўсё я хачу сёння сказаць, што мая мара зрабіць свой легкавы аўтамабіль ажыццявілася”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гэта неабходна падзякаваць кіраўніцтву Кітайскай Народнай Рэспублікі, у прыватнасці старшыні КНР Сі Цзіньпіну. “Зусім хутка ў мяне з’явіцца такая магчымасць і я асабіста змагу яму падзякаваць за тое, што ён, адгукнуўшыся на маю просьбу, дапамог нам стварыць гэту вытворчасць”, – адзначыў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, запуск завода – гэта толькі пачатак. “Як вы разумееце, вырабіць – гэта не праблема, галоўнае – прадаць. Рынак не проста насычаны, і канкурэнты тут па Беларусі і за яе межамі спрабуюць знайсці хоць маленькую нішу, каб прадаць свой тавар. Канкурэнцыя вельмі моцная. І сёння ўраду даручана распрацаваць меры, якія дадуць нам магчымасць прадаваць хаця б 60 тыс. аўтамабіляў на ўнутраным і знешнім рынках. Гэта невялікая колькасць, але 60 тыс. – прыбытковая работа, добрая заработная плата працоўнага калектыву”, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Справку о месте жительства и составе семьи теперь можно получить через интернет
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 февраля, 2025
Пабывалі на выставе

Пабывалі на выставе

17 февраля, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации