Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У 2024 годзе перад жывёлагадоўчай галіной Дзятлаўшчыны стаяла няпростая місія: утрымаць пазамінулагоднія рэкордныя паказчыкі і нарасціць тэмпы вытворчасці сельгаспрадукцыі. Нашы жывёлаводы справіліся з пастаўленымі кіраўніцтвам раёна задачамі і прадаўжаюць “дабаўляць” па многіх пазіцыях.

Аб выніках работы за год і ўпэўненым старце ў новы справаздачны перыяд расказала намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірына Грыбінюкова:

– За апошнія гады Дзятлаўшчына істотна павысіла вынікі ў сферы жывёлагадоўлі і вытворчасці сельгаспрадукцыі. Сёння па ўсіх паказчыках мы ў дзясятцы абласнога рэйтынгу. Валавы надой па раёне – 74 985 тон малака, 112 % да ўзроўню 2023 года. Сярэдні надой малака на адну карову склаў 6915 кг (плюс 644 літры на карову да пазамінулага года). Нагадаем, што яшчэ зусім нядаўна, у 2021 годзе, ён складаў 4780 кг. Сельгаспрадпрыемствы-лідары перасягнулі знакавы сямітысячны рубеж: у ААТ “Граніт-Агра” надой на карову склаў 7977 кг – вышэйшы за сярэднеабласны паказчык (плюс 465 літраў), пасля адкрыцця новага малочнатаварнага комплексу на другім месцы ўпэўнена замацаваўся СГФ “АграМілк” – 7295 кг, тройку самых выніковых замыкаюць КСУП “Хвінявічы” – 7255 кг. За мінулы год таварнасць малака павысілася ў параўнанні з папярэднім годам і склала 92,1 %. Рэалізавана 68 997 тон (113 % да ўзроўню 2023 года): 66,9 % – гатункам “Экстра”, 25,3 % – вышэйшым. Больш за 90 % прадукцыі было пастаўлена на Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

– Што з’яўляецца рухавіком высокіх вынікаў?

– У ліку ключавых фактараў – мадэрнізацыя і паляпшэнне ўмоваў утрымання жывёл. Сёння 85 % пагалоўя кароў утрымліваецца на малочнатаварных комплексах з даільнымі заламі. У мінулым годзе на Дзятлаўшчыне ўведзены ў строй два малочнатаварныя комплексы – “Засецце-2” (СГФ “АграМілк”) і “Раготна” (ААТ “Дварэц-Агра”). Цяпер комплекс “Раготна”, які пачаў сваю работу ў снежні, укамплектоўваецца пагалоўем, дзякуючы чаму павялічацца вытворчыя вынікі. З пачатку года закуплены 15 цялушак, на працягу года будуць набыты яшчэ 200, у тым ліку ад КСУП “Хвінявічы”. Толькі пяць фермаў з 36 жывёлагадоўчых аб’ектаў раёна дагэтуль выкарыстоўваюць малакаправод, іх рэканструкцыя будзе праведзена ў бліжэйшыя два гады.

– Ці добра прайшла нарыхтоўка кармоў?

– Зацяжная цёплая восень паспрыяла эфектыўнай рабоце ў гэтым напрамку: да зімоўкі ўсе сельгаспрадпрыемствы Дзятлаўшчыны на 100 і больш працэнтаў забяспечылі сябе травянымі кармамі.  Акрамя іх, у рацыён буйной рагатай жывёлы абавязкова ўключаюцца мінеральныя дабаўкі, шрот, камбікорм, якім гаспадаркі на пастаяннай аснове забяспечвае ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”.

– Якімі яшчэ дасягненнямі вызначылася жывёлагадоўля?

– Па выніках года выканалі абласное заданне па гадоўлі маладняку, дасягнуўшы лічбы ў 17 225 галоў (пры заданні 17 200). З пачатку мінулага года на 83 галавы павялічылася колькасць кароў малочнага напрамку. Стараннямі жывёлаводаў раёна за год на 48 грамаў павялічылася сярэднясутачная прывага і склала 675 грамаў. Найлепшы вынік паказалі СГФ “АграМілк” (745 грамаў), ААТ “Граніт-Агра” (726 грамаў), ААТ “Дварэц-Агра” (713 грамаў). Ва ўсіх гаспадарках раёна працуюць над тым, каб атрымаць большыя прывагі, выконваючы рацыёны, умовы догляду.

– Як спрацавалі іншыя галіны жывёлагадоўлі?

– На Дзятлаўшчыне, акрамя малочнага напрамку, актыўна развіваюцца авечкагадоўля і трусагадоўля, якімі займаюцца спецыялісты КСУП “Хвінявічы”. За справаздачны год павялічылася пагалоўе авечак, утрымалася на тым жа ўзроўні пагалоўе трусоў. Мясная прадукцыя рэалізуецца ў філіялы спажыўтаварыства і ўстановы грамадскага харчавання.

– Нарэшце, што самае важнае для поспеху ў жывёлагадоўчай галіне?

– У жывёдагадоўлі, магчыма нават больш, чым у іншых сферах дзейнасці, усё залежыць ад работнікаў, іх энтузіязму і стаўлення да сваіх абавязкаў. Шчырыя словы ўдзячнасці хачу выказаць усім людзям, занятым у гэтай галіне, за іх цярпенне, карпатлівую, вельмі складаную штодзённую круглагадовую працу. Усе высокія паказчыкі выконваюцца стараннямі ўсіх работнікаў: аператараў машыннага даення, даглядчыкаў, ветэрынарных дактароў, заатэхнікаў і іншых спецыялістаў. Паступова жывёлагадоўчая сфера “абнаўляецца” маладымі спецыялістамі, якія пераймаюць каштоўны вопыт старэйшых калег. У мінулым годзе на работу ў раён прыбылі два ветэрынарныя дактары і чатыры заатэхнікі – выпускнікі Ваўкавыскага ветэрынарнага каледжа. Пажадаем ім поспехаў у працы і любові да сваёй справы, якая абавязкова адлюструецца высокімі дасягненнямі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации