Categories: Улада

Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на ўчастку нумар 1 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Усяго на выбарах трэба будзе выбраць 1309 мясцовых Саветаў (18 тыс. 111 дэпутатаў). Для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 22 тыс. 289 кандыдатаў у дэпутаты. У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя Саветы палітычныя партыі праявілі сябе больш актыўна. З ліку зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты жанчыны складаюць 49,1 працэнта, грамадзяне да 30 гадоў — 5,3 працэнта, дэпутаты дзеючага склікання — 46,5 працэнта. Сярод сацыяльных груп, як і раней, найбольш шырока прадстаўлены работнікі адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, дзяржаўных органаў, прамысловасці, транспарту, будаўніцтва. У параўнанні з папярэднімі выбарамі колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы фактычна не змянілася, а сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу нязначна павялічылася. Традыцыйна самы вялікі конкурс зафіксаваны ў сталіцы: на адно месца ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў — 4,4 чалавека. Пры гэтым у абласныя Саветы дэпутатаў — 2,3 чалавека, раённыя — 1,3, сельскія — 1,2 і пасялковыя — 1,1.-
БЕЛТА

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

11 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

24 часа ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

1 день ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

1 день ago