Categories: Улада

Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года.
Галоўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. «Для мяне галоўнае — вызначыцца з датай, фінансаваннем і праектам указа, які павінен быць падпісаны. Я думаю, што сярэдзіна лютага, можа, нават і 18-ага, як мы гэта абмяркоўвалі, будзе нармальна. Усё ж такі люты — больш спакойны месяц», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Закранаючы фінансаванне выбараў, Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць беражлівага расходавання сродкаў. На яго думку, сэканоміць можна за кошт правільнага падыходу да арганізацыі ўчасткаў. «Калі гэта ўчастак у школе, значыць, трэба зрабіць узорны ўчастак у школе. Калі гэта ўчастак у клубе, значыць, зрабіць узорны ўчастак у клубе. Усё ж такі там асноўная «кухня». Мы пастараемся гэта зрабіць за кошт таго, што ў нас, у прынцыпе, усё гатова з тых выбараў, каб ні урны не выкідвалі, ні кабінкі — усё гэта ёсць на месцы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на заработнай плаце членаў камісій. «Зарплата людзей, звязаных з выбарамі, — гэта святое», — заявіў ён.
«Мы сустрэнемся яшчэ з вамі і губернатарамі. Адміністрацыі Прэзідэнта я даручыў быць побач, каб арганізацыйныя меры маглі на месцы ажыццявіць: падрыхтаваць участкі і да таго падобнае. Усё ж такі гэта палітычная кампанія, і Адміністрацыя павінна сваю работу зрабіць, а Цэнтрвыбаркам павінен у адпаведнасці з законам арганізаваць выбары: бюлетэні, семінары, навучанне кіраўнікоў участковых камісій», — дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўлада створыць усе ўмовы для правядзення выбараў на дастойным узроўні. «Утойваць нічога не будзем. Хто гатовы ісці на выбары, няхай ідзе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Усе ўзроўні ўлады будуць працаваць у тым напрамку, у якім Цэнтрвыбаркам абазначыць, як гэта і было заўсёды».

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

10 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

10 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

12 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

13 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

13 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

13 часов ago