Лукашэнка на саміце ў Дубаі: зялёны парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі

Зялёны парадак дня ў міжнародным супрацоўніцтве бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі, ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем у поўнай меры выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і нават перавыконвае іх.

«Мы аказваем бясцэнныя «экасістэмныя паслугі» нашаму кантыненту, захоўваючы ўнікальную крыніцу кіслароду — прыродныя балоты, лясы, «лёгкія Еўропы». Развіваем зялёную і атамную энергетыку, мінімізуючы рызыкі змянення клімату. Парадаксальна, але ў адказ атрымліваем новыя эканамічныя санкцыі, бар’еры ў міжнародным гандлі, абмежаванне доступу да тэхналогій. І не толькі мы. Пара прызнаць: зялёны парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі. Ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці!» — заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нельга душыць палітычных апанентаў санкцыямі і ў той жа час патрабаваць затратных для нацыянальных эканомік рашэнняў — рашэнняў, ад якіх залежыць чысціня ўсёй атмасферы, усіх грунтавых вод і сусветнага акіяна.

«І яшчэ: як можна чакаць дарагіх эфектыўных мер па захаванні клімату ад краін і народаў, якія да гэтага часу не адышлі ад каланіяльнага прыгнёту?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

10 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

11 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

11 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

12 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

12 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

12 часов ago