Лукашэнка на саміце ў Дубаі жорстка выказаўся аб канфліктах і войнах, а таксама іх ініцыятарах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце па барацьбе са змяненнем клімату ў Дубаі жорстка выказаўся аб канфліктах і войнах, а таксама іх ініцыятарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Усе прамоўцы, асабліва прамоўцы з прамоўцаў, якія выступалі тут першымі, заклапаціліся: а дзе ўзяць грошы? Ды кіньце вы. Прысутныя тут нават журналісты вам скажуць, дзе ўзяць грошы. Каб адказаць на гэта пытанне, трэба зазірнуць у нядаўнюю гісторыю. Прыклад. Каб знішчыць Ірак і Афганістан і прыўнесці ў гэтыя краіны «даброты» для народаў, патрачана, паводле ацэнак, ад паўтара да двух трыльёнаў долараў. Ірак і Афганістан абышоўся агрэсару каля двух трыльёнаў долараў. А палічыце, колькі грошай пайшло на тое, каб абараніць гэтыя краіны? А колькі людзей загінула? Гэта ў доларах не ацэніш. Сёння ідзе вайна ва Украіне. Гэта ўжо не паўтара-два трыльёны долараў. Гэта ўжо абыдзецца ў пяць трыльёнаў долараў, калі ўдасца дамовіцца ў бліжэйшы час аб міры», — заявіў Прэзідэнт.

«Чаму сёння няма міру ў гэтай частцы планеты? Таму што тыя прамоўцы, якія выступалі ў першых радах, гавораць і аб міры, гавораць аб тым, каб планета была чыстай, паклапаціліся пра ўнукаў, а ў той жа час развязалі і вядуць самую страшную вайну на планеце, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — А на Блізкім Усходзе ў колькі абыдзецца бойня? А калі ўспыхне ў Ціхім акіяне? Гэта трыльёны, трыльёны долараў. Дык давайце іх накіруем на чысціню планеты. І не трэба будзе шукаць, як у нас кажуць, «па завуголлі», гэтыя грошы».

«Мы тут сабраліся для таго, каб чарговы раз выказаць заклапочанасць. А тыя, хто тут выступалі ў першых радах, хто «паклапаціліся пра ўнукаў», яны ж вядуць гэтыя войны. А войны — гэта страшнае забруджванне планеты. Давайце гэта спынім. Таму самае галоўнае — нам трэба навучыцца гаварыць менш слоў, а больш рабіць. Я разумею: калі мы прымем нейкую дэкларацыю або мемарандум, як у нас заўсёды бывае, мы наўрад ці чагосьці даб’ёмся. Як тут гаварылі, зноў жа, у пачатку прамоўцы, 80 працэнтаў бруду на планеце гэта ад 20 вядучых дзяржаў. Давайце ў дэкларацыю, спадар старшыня, запішам не заклапочанасць, а запатрабуем ад іх скараціць хаця б напалавіну выкіды ў атмасферу. Мы гэтага не зробім. Дык навошта сабраліся? Вось яны грошы, жывыя грошы. 10 трыльёнаў долараў, якія мы можам, спыніўшы войны, накіраваць на ачышчэнне нашай планеты», — сказаў беларускі лідар.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

28 минут ago

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

5 часов ago

Настаўнік – слова светлае, як дзень…

Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…

5 часов ago

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

19 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

19 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

19 часов ago