Categories: Падзеі

Лукашэнка: АДКБ патрабуе ўмацавання ваеннай магутнасці і механізмаў крызіснага рэагавання

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы патрабуе ўмацавання ваеннай магутнасці і механізмаў крызіснага рэагавання. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў бліжэйшы час трэба нарасціць некаторыя элементы ваеннага складніка, а менавіта, вызначыцца з рэгіянальнымі сістэмамі ППА, міратворчымі сіламі.

«Сёння пры планаванні далейшай работы арганізацыі трэба зыходзіць з існуючых рэсурсаў, ставіць максімальна канкрэтныя задачы, якія вынікаюць з рэальнай ацэнкі знешніх і ўнутраных пагроз», — падкрэсліў беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта Беларусі, паскорыўшы работу над Стратэгіяй калектыўнай бяспекі, АДКБ зможа забяспечыць фарміраванне адзіных поглядаў на абарону сваіх інтарэсаў. «Укараненне агульных стандартаў абароннай прадукцыі, аснашчэнне воінскіх кантынгентаў АДКБ уніфікаваным узбраеннем і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем дадуць магчымасць значна ўмацаваць ваенны патэнцыял арганізацыі», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён са шкадаваннем заўважыў, што па гэтых пытаннях апошнім часам «мы шмат гаворым, але мала чаго зрабілі». Аляксандр Лукашэнка лічыць, што кіраўнікі дзяржаў павінны няўхільна і бездакорна выканаць абавязацельствы, узятыя на сябе ў гэтай частцы, асабліва наконт аснашчэння.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што патрэбны і прадуманыя дыпламатычныя меры. Паводле яго слоў, пашырэнне ўзаемадзеяння з вядучымі рэгіянальнымі і міжнароднымі структурамі па бяспецы павінна быць адным з асноўных сродкаў у нарошчванні патэнцыялу АДКБ як аўтарытэтнай арганізацыі, у павышэнні ўзроўню даверу і зніжэнні напружанасці ў рэгіёне і цэлым свеце.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў бягучым годзе даволі эфектыўна прадоўжана каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці арганізацыі, што ў асноўным датычыцца работы Савета міністраў замежных спраў. Акрамя таго, адпрацаваны пытанні прымянення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, аказана ваенная падтрымка саюзнікам матэрыяльнымі і іншымі сродкамі, атрымліваюць дадатковую прапрацоўку на міждзяржаўным узроўні механізмы сумеснага процідзеяння новым выклікам і пагрозам.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў поспехаў Арменіі, якая прымае эстафету старшынства ў арганізацыі, і пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да мэт і прынцыпаў Дагавора аб калектыўнай бяспецы. «Мы гатовы і далей да супрацоўніцтва з дзяржавамі-членамі ў развіцці саюзніцкіх адносін ва ўсіх сферах забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі», — падкрэсліў беларускі лідар.

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

4 часа ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

4 часа ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

4 часа ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

5 часов ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

7 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

9 часов ago