Людміла Радзевіч: “У Год добраўпарадкавання падарунак дарэчы”

Адбылося сумеснае пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта і сесіі абласнога Савета дэпутатаў, дзе падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны і ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны тыя, хто летась дабіўся поспехаў у прафесійнай дзейнасці або стаў прызёрам абласнога конкурсу.

Граматы і статуэткі ад старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка і старшыні абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюта атрымалі сёння старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч і дырэктар Данілавіцкага дома культуры, яна ж стараста аграгарадка Круцілавічы Святлана Грос. Як памятаем, па выніках штогадовага конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання другое месца ў вобласці сярод сельскіх саветаў заняў Новаяльнянскі, а сярод старастаў населеных пунктаў такі ж вынік у Святланы Грос.

Сваімі ўражаннямі ад паездкі ў абласны цэнтр падзялілася Людміла Радзевіч, для якой гэты дзень быў адметны яшчэ і тым, што ўзнагароджанне супала з яе асабістым святам – днём нараджэння.

– У нас самыя станоўчыя эмоцыі, – расказала Людміла Аляксандраўна. – Вяртаемся дамоў з цудоўным настроем. Асабліва пачэсна і хвалююча было яшчэ і таму, што ў зале пасяджэнняў знаходзіліся такія важныя палітычныя дзеячы Беларусі, як Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

Разам з узнагародамі наш сельскі выканаўчы камітэт атрымаў яшчэ і каштоўны падарунак – бензапілу. Мы вельмі ёй рады, бо сёлета – Год добраўпарадкавання, і гэты неабходны ў гаспадарчай дзейнасці інструмент абавязкова будзе запатрабаваны, тым больш што гарадскі пасёлак Наваельня славіцца сваімі соснамі, амаль заўжды ёсць патрэба ў выдаленні старых ці праблемных галін.

Адметна і тое, што паездка выпала на мой дзень нараджэння. Я даўно ведала, што наш сельсавет заняў прызавое месца, аднак, калі пачула, што ўзнагароджанне прызначана на маю асабістую дату, была прыемна здзіўлена. Заўжды радасна адправіцца ў дарогу, крыху пераключыцца, сустрэць уласнае свята не на працоўным месцы.  

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

1 час ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

2 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

5 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

5 часов ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

21 час ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

22 часа ago