Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! Плыві, наш караблік дзяцінства!

Педагагічныя работнікі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, выхаванцы і іх бацькі далучыліся да гарадской тэматычнай акцыі “Наш падарунак да юбілею”.

Падарунак ад юных дзятлаўчан любімаму гораду прадстаўлены ў выглядзе

карабліка дзяцінства. Гэты караблік яркі, рознакаляровы, са стракатымі кветкамі, з упэўненым поглядам уперад, насустрач новаму і цікаваму. Ён нясе на хвалях часу ўсе дзіцячыя мары аб сяброўстве,  шчасці родных і блізкіх,  дабрабыце для сваіх сем’яў, свайго горада і Радзімы.

Прымі, наш горад, падарунак ад дзяцей

З любоўю і павагай да тваіх людзей.

Караблік наш, плыві –  дзіцячых мараў сімвал!

Жадаем землякам дабра, усмешак, міру!

Алена ПАЛЮШЭВІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

6 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

19 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

20 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

20 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

20 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

20 часов ago