Паважаныя жыхары і госці горада Дзятлава!
У перыяд часу з 8 гадзін 3 ліпеня да 1 гадзіны 4 ліпеня на тэрыторыі райцэнтра запланавана правядзенне масавых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзя заснавання горада Дзятлава. У сувязі з гэтым на асобных участках вуліц Перамогі, Міцкевіча, Кастрычніцкай, Кірава, Першамайскай, Горкага, Савецкай, Камсамольскай рух транспарту будзе абмежаваны.
Аддзел унутраных спраў райвыканкама нагадвае аб правілах бяспечных паводзінаў грамадзян у грамадскіх месцах, недапушчальнасці: знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў; парушэння грамадскага парадку і спакою грамадзян, парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў; выкарыстання піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах.
Памятайце, што за парушэнне дзеючага заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Кругласутачна ў дзятлаўскай міліцыі працуюць тэлефоны “гарачай лініі”: 8(01563) 2-13-34, 2-23-31, 8 (029) 3508064, 8(029) 5806042, патэлефанаваўшы па якіх, вы можаце паведаміць пра факты супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да вас, а таксама парушэнняў дзеючага заканадаўства.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае