“Лён трашчыць – ляціць кастрыца”

Так сцвярджалі героі тэатралізаванага прадстаўлення – вядучыя свята лёну, якое ладзілася ў аграгарадку Дварэц.

Лён – своеасаблівы брэнд дварэцкай зямлі, а свята ўжо стала добрай традыцыяй.

З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да землякоў звярнуўся старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч.

На тэрыторыі аграгарадка ўжо шмат гадоў працуе завод па перапрацоўцы лёну. Многія  жыхары гэтай мясцовасці прысвяцілі не адзін год свайго жыцця працы на льнозаводзе.

Ала Хамко – вядучы інжынер па ахове працы і часова выконваючая абавязкі адказнага за ідэалагічную работу на прадпрыемстве – выказала вялікую падзяку працаўнікам Дварэцкага льнозавода, асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі на адрас ветэранаў, былых працаўнікоў завода: Тамары Волчык, Ірыны Івашка, Валянціны Грыцук, Тамары Пачук, Міхаіла Марчука, Ніны Ляпешка, Мікалая Аўсяніка, Аляксандра Антанюка, Алены Антанюк, Ірыны Мухінай.

Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана вясёлая эстафета “Ільняныя забаўкі”, у якой прынялі ўдзел 3 каманды: Дварэцкага льнозавода, КСУП “Дварэц-Агра” і мясцовай сярэдняй школы. Сапраўдныя спартыўныя баталіі разгарнуліся, калі камандам патрэбна было выканаць незвычайныя заданні: сплесці касу з ільняной кудзелі, скруціць ніткі ў клубок, праскакаць у льняных мяшках ад старту да фінішу, паказаць свой спрыт і сілу ў перацягванні каната і іншыя.

Кожны госць свята змог прыняць удзел у майстар-класе па побытавых танцах, падзівіцца вырабамі прадметаў ткацтва, якія былі прапанаваны на выставе, набыць сувеніры, а дзятва – пабавіць час на атракцыёнах, паласавацца салодкай ватай і поп-корнам.

Ну і якое ж свята без музыкі і песень! Гэтага таксама хапіла ўдосталь, бо святочны настрой дапамаглі падтрымаць артысты Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Ірына Бакшук, Улад Ракуць, гурт “Суседзі”, ансамбль “Гарачыя сэрцы”.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

10 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

11 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

12 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

16 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

17 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

17 часов ago