Багацце бібліятэкі – не толькі ў яе кніжных скарбах, галоўнае – гэта чытачы, яе верныя сябры.
Каб выклікаць у дзяцей цікавасць да кнігі, на працягу летніх канікулаў у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання для дзяцей былі арганізаваны пляцоўкі “Кніга, лета, дружба – вось, што дзецям трэба!”, а таксама “Героі добрых кніг спяшаюцца на сустрэчу з вамі”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра дабро, міласэрнасць, якія вучаць адчуваць чужы боль, спачуваць. Дзецям прапанавалі прачытаць тыя выдатныя кнігі, без якіх цяжка ўявіць дзяцінства, а дарослым чытачам парэкамендавалі самыя актуальныя для іх. З гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшоў дзень сямейнага чытання “Любім чытаць кнігі ўсёй сям’ёй”. У рамках мерапрыемства адбыліся прагляд літаратуры, на якім прысутныя змаглі пазнаёміцца з новымі кнігамі па сямейным выхаванні, дабрачынная акцыя “Кнігі – для шматдзетнай сям’і”.
Мы спадзяёмся, што ўсе, хто наведаў бібліятэку, яшчэ не раз прыйдуць сюды, бо наперадзе шмат новага і дзіўнага, а сустрэча з добрай кнігай – гэта заўсёды свята.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ярка і шумна завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне – 21 кастрычніка адзначылі Дзень бацькі.…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24…
Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…
В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…
В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…