Падзеі
1 min read
949

Лісты ўдачы

7 октября, 2016
0

Сёлета жыхары Беларусі сачылі за навінамі Летніх Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі ў Рыа-дэ-Жанейра, і чакалі спартыўных дасягненняў, пераможных медалёў.

Падтрымаць нашых алімпійцаў маглі і дзятлаўчане з дапамогай раённага вузла паштовай сувязі. З 1 па 29 жніўня жыхары Дзятлаўшчыны пісалі “Лісты ўдачы” са словамі падтрымкі нашаму земляку, гродзенцу Івану Ціхану і іншым беларускім алімпійцам. Праз пошту раёна дзятлаўчане адправілі 271 ліст спартсмена.

А калі беларускія ўдзельнікі гульняў вярнуліся дадому з алімпійскімі медалямі, у аддзяленнях паштовай сувязі стартавала іншая акцыя, у час якой кожны ахвочы змог атрымаць аўтограф ад алімпійскіх пераможцаў. Такой магчымасцю скарыстаўся 61 адзін жыхар Дзятлаўскага раёна.

Н. СТУПЧЫК

Похожие публикации