Лішнія рукі не перашкодзяць

1 снежня валанцёры Дзятлаўскага раёна пабывалі на беларуска-польскай граніцы і аказалі дапамогу ў рабоце з бежанцамі.

У лагер накіравалася валанцёрская група ў саставе 12 чалавек, у якую ўвайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў раёна, у тым ліку “Беларускага саюза жанчын” і Таварыства Чырвонага Крыжа.

Ад жыхароў нашага раёна на граніцу яны даставілі чарговую партыю гуманітарнага груза: прадукты харчавання, адзенне, канцылярскія прылады, цацакі.

У пункце часовага размяшчэння дзятлаўчане дапамагалі на раздачы ежы, аказвалі суправаджэнне групаў бежанцаў у палявую лазню, выдавалі чыстую бялізну, а тым, хто меў патрэбу – абутак і вопратку, дзяцей парадавалі прывезенымі цацкамі.

– Мы, беларусы, гасцінны народ, – падзялілася ўражаннямі загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская, якая была ў ліку валанцёраў. – Мы не можам сказаць “не”, калі каму-небудзь патрэбна дапамога. У пункце часовага размяшчэння мы падтрымалі службы, якія цяпер там задзейнічаны. Безумоўна, лішнія рукі тут не перашкодзяць, гэта адчуваецца, таму пастараліся быць максімальна карыснымі на тых участках, якія нам даверылі. Мовы не ведалі, аднак многае было зразумела і без слоў. Працаваць у лагеры складана, але я ўпэўнена, што кожны беларус, калі гэта будзе неабходным, прыедзе сюды і дапаможа. Мы моцная, згуртаваная краіна, і не кідаем людзей у бядзе, ніколі не застаёмся раўнадушнымі.

Сваімі думкамі ад паездкі падзялілася і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель.

– Тое, што цяпер адбываецца на граніцы нашай міралюбівай краіны, якая заўжды імкнулася да міру і згоды, не паддаецца ніякаму разуменню. Цяпер у гандлёва-лагістычным цэнтры застаецца больш за тысячу бежанцаў, сярод якіх дзеці і цяжарныя жанчыны. А колькі сярод іх таленавітых і адукаваных! Людзі бягуць ад вайны, едуць у Еўрасаюз, хочуць жыць у міры. Як матулі, дочкі, сёстры і бабулі, беларускія жанчыны хвалююцца за іх лёсы. Таму і на гэты раз мы не змаглі застацца ўбаку.

Больш за сем гадзін дзятлаўчане адпрацавалі пад адкрытым небам на розных участках, стаміліся, але дахаты вярталіся з пачуццём выкананага абавязку і гатоўнасцю пры неабходнасці прыехаць на граніцу зноў.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

5 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

7 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

20 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

20 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

21 час ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

21 час ago