Categories: Падзеі

Прадаўжаецца першы этап стратэгічнага вучэння «Захад-2017» — Мінабароны

Прадаўжаецца першы этап стратэгічнага вучэння «Захад-2017». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА. У ходзе першага этапу сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017» Аб’яднаным камандаваннем рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі плануецца завяршыць падрыхтоўку войскаў да баявога прымянення па ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў (НУФ) і дыверсійна-разведвальных груп (ДРГ) умоўнага праціўніка. Таксама плануецца завяршыць падрыхтоўку да адбіцця магчымай агрэсіі, адпрацоўку пытанняў арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння. Адначасова ажыццяўляецца нарошчванне групоўкі ВПС і войскаў ППА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў. Правяраецца зладжанасць органа кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў (РГВ(С) — Аб’яднанага камандавання (АК). У яго склад уваходзяць афіцэры цэнтральных органаў ваеннага кіравання ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, штаба Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. У ходзе работы Аб’яднанага камандавання ацэньваецца эфектыўнасць сістэмы кіравання групоўкі, практычныя навыкі афіцэраў у ходзе кіравання баявымі дзеяннямі, якасць адпрацоўкі дакументаў, іх адпаведнасць створанай абстаноўцы з улікам змянення спосабаў вядзення ваенных дзеянняў у сучасных умовах. Абгрунтаванасць прынятага рашэння правяраецца адпаведнымі разлікамі з прымяненнем праграмнага мадэлявання і практычнымі дзеяннямі войскаў (сіл). Пачынаючы са стварэння ў 2000 годзе РГВ(С), ідзе бесперапынны працэс удасканалення сістэмы яе кіравання. Дэталёва практычныя пытанні работы АК РГВ(С) адпрацоўваліся на вучэннях «Шчыт Саюза-2006», «Захад-2009», «Шчыт Саюза-2011», «Захад-2013», «Шчыт Саюза-2015», а таксама на сумесных штабных трэніроўках. Злучэнні, воінскія часці і падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, пад кіраўніцтвам Аб’яднанага камандавання РГВ(С) у ходзе гэтага этапу адпрацоўваюць пытанні па: выкананні мерапрыемстваў па прыкрыцці ўчасткаў Дзяржаўнай граніцы сумесна з органамі пагранічнай службы; нясенні баявога дзяжурства па ППА, ахове і абароне пазіцыйных раёнаў; вядзенні разведвальна-пошукавых дзеянняў, пошуку, блакіраванні і знішчэнні ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ; вядзенні разведкі ўсіх відаў у інтарэсах выяўлення месц размяшчэння ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ; вырашэнні задач фарміравання і прымянення падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў; размяшчэнні воінскіх часцей і падраздзяленняў на месцы, выкананні задач аховы, маскіроўкі; выкананні мерапрыемстваў усебаковага забеспячэння дзеянняў войскаў. У штабах усіх узроўняў адпрацоўваюцца пытанні кіравання падпарадкаванымі сіламі і сродкамі пры вядзенні імі спецыяльных і засадных дзеянняў, падтрыманні рэжыму ваеннага становішча. Асаблівая ўвага ўдзяляецца недапушчэнню пранікнення ўмоўных дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у раёны сканцэнтравання воінскіх часцей. Злучэнні і воінскія часці ВПС і войскаў ППА выконваюць задачы баявога дзяжурства па ППА. Экіпажы самалётаў ВПС і войскаў ППА, Ваенна-касмічных сіл РФ адпрацоўваюць пытанні спынення дастаўкі лёгкаматорнай авіяцыяй па паветры зброі і боепрыпасаў у раёны дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў і бандфарміраванняў са стану дзяжурства на аэрадроме і з зоны дзяжурства ў паветры. На ўчастку мясцовасці Дрэтунь верталётамі Мі-8 в/ч 06752 САБ і Мі-24 РФ ажыццяўляецца пошук і знішчэнне ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ, а таксама авіяцыйная падтрымка войскаў, выдзеленых для барацьбы з імі. Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый выконваюць пастаўленыя задачы па ўзмацненні аховы ўчастка Дзяржаўнай граніцы, праводзяць спецыяльныя дзеянні ў раёнах адказнасці. Дэсантна-штурмавыя і разведвальныя падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прадаўжаюць мерапрыемствы па пошуку ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ, ізаляцыі раёнаў іх дзеянняў, а таксама пошуку тайнікоў з запасамі матэрыяльных сродкаў. У Глыбоцкім раёне сілы раёна тэрытарыяльнай абароны адпрацоўваюць задачы па прызначэнні ў межах адміністрацыйнага раёна, у тым ліку па ахове і абароне важных аб’ектаў, барацьбе з ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ.

БелТА

administrator

Recent Posts

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

3 часа ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

3 часа ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

20 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

20 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

23 часа ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

23 часа ago