Лічбы з інтэрвалам у дзесяцігоддзі

Паўнавартаснае развіццё дзяржавы немагчыма без умацавання прэстыжу сям’і.

Даць жыццё дзіцяці, напэўна, самае галоўнае ў жыцці бацькоў. І ўсё роўна, гэта першынец ці другі, трэці, сыночак або дачка. Кожнае дзіця – гэта непаўторны цуд.

Аддзелам ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама сабрана некаторая, магчыма, цікавая статыстыка пра мацярынства і немаўлят – лічбы з інтэрвалам у дзесяцігоддзі.

Была прааналізавана статыстыка па раёне за 1996, 2006, 2016, 2021 і бягучы перыяд 2022 гадоў.

На 12 кастрычніка бягучага года ў Дзятлаўскім раёне на свет з’явілася 113 дзяцей, з іх 57 хлопчыкаў і 56 дзяўчынак. У гэтым годзе ў раёне чатыры матулі атрымалі падвоенае шчасце, падарыўшы сваім сем’ям двайняткаў, трэцяе дзіця нарадзілася ў 18 жанчын, чацвёртае – у 7 , пятае – у 2, адна мама адчула радасць мацярынства 6-ты раз, і адна – 8-ы. Самай маладой матулі раёна споўнілася 18 гадоў, самай старэйшай – 45. У 2022 годзе лідзіруюць імёны Анастасія, Вікторыя, Паліна, Міхаіл, Мацвей, Аляксандр. Рэдкія імёны – Славяна, Ніколь, Мія, Дамір, Рэнат.

У 2021 годзе нарадзілася 155 немаўлят – 84 хлопчыкі і 71 дзяўчынка, двайняткі ў раёне з’явіліся ў трох сем’ях, 37 жанчын сталі мамамі трэці раз, 9 – чацвёрты, 2 – шосты. Самай маладой матулі споўнілася 17 гадоў,  старэйшай – 44 гады. Папулярныя імёны 2021 года – Марыя, Эмілія, Арцём, Аляксандр, Міхаіл, рэдкія – Мікаэль, Самуіл, Даніэль, Евангелля, Эрыка, Багдана.

У 2016 годзе на свет з’явілася 222 дзіцяці, з іх 121 хлопчык і 101 дзяўчынка, у адной сям’і нарадзіліся двайняткі, мамамі сталі трэці раз 39 жанчын , чацвёрты – 11, пяты – 6. Самай маладой матулі раёна споўнілася 16 гадоў, старэйшай – 43. У лідарах былі імёны Дар’я, Валерыя, Ксенія, Яўгенія, Мілана, Максім, Арцём, Аляксандр, Мацвей, рэдкія – Агнешка, Марыя Магдалена, Злата, Юльян, Марэк.

У 2006 годзе ў Дзятлаўскім раёне нарадзілася 258 дзяцей – 137 хлопчыкаў і 121 дзяўчынка, двайняткі з’явіліся ў трох сем’ях. За 2006 год 20 жанчын выпрабавалі радасць мацярынства трэці раз, 8 – чацвёрты, 2 –пяты, 1 – шосты і 1 – сёмы. Самая маладая матуля была 18-ці гадоў, старэйшая – 46-ці. Папулярныя імёны – Дар’я, Паліна, Анастасія, Данііл, Ягор, Аляксандр, рэдкія – Зарына, Аліцыя, Іларыя, Герман, Радзівон.

У 1996 годзе на свет з’явілася 336 немаўлят – 170 хлопчыкаў і 166 дзяўчынак. Двайняткі нарадзіліся ў дзвюх сем’ях, сталі мамамі трэці раз – 28 жанчын, чацвёрты – 7, пяты – 3, сёмы – 1. Самай маладой матулі раёна споўнілася 17 гадоў, старэйшай – 45.

Лідзіравалі імёны Анастасія, Таццяна, Вольга, Дзмітрый, Дзяніс, Аляксандр, Андрэй, самыя рэдкія – Барыс, Руслан, Бажэна, Арына.

Святлана ВІНАКУРАВА,
галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

10 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

23 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

23 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

1 день ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

1 день ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 день ago