Для дзяцей Дзятлаўшчыны лета-2026 пачалося ярка, весела, запамінальна – вялікім вулічным канцэртам у рамках сацыяльна-культурнага праекта “Лета – гэта…”, які рэалізуе раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. Чым жа ўсе канікулы будзе здзіўляць, забаўляць, зацікаўліваць гэты праект, падзяліўся яго рэалізатар, кіраўнік узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” Іван Каско:
– Лета – гэта час адпачынку, новых уражанняў і яркіх эмоцый для дзяцей. Аднак не ўсе маюць магчымасць выехаць за межы раёна або наведваць платныя забаўляльныя цэнтры. Наш праект закліканы вырашыць гэту праблему, ствараючы даступнае, бяспечнае асяроддзе для баўлення вольнага часу дзяцей прама ў цэнтры горада – на базе ўстановы культуры. У асноўным, нашы наведвальнікі – навучэнцы, якія адпачываюць у школьных летніках, непаўналетнія ў сацыяльна ненадзейным становішчы і з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
Назва праекта выбрана невыпадкова. “#ЛЕТОэто” – сучасны фармат, які дазваляе кожнаму дзіцяці скончыць фразу: “Лета – гэта сяброўства, гульня, творчасць, свята…”. Праект працягвае традыцыі рэспубліканскай акцыі “Лета – дзецям”, але ўвасабляе іх у новым, прывабным для моладзі стылі. Пляцоўкай для яго рэалізацыі выступае аддзел па культурна-забаўляльнай дзейнасці – ужо многім вядомы “Церамок”. Гэта месца валодае ўнікальнымі рэсурсамі для стварэння сапраўднага летняга свята: наяўнасць роставых лялек для гульнявых праграм, паралонава-падушачнае, сучаснае інтэрактыўнае (імерсіўнае) шоу, шоу мыльных бурбалак і іншыя.
У нас заўжды весела і займальна. Вось, напрыклад, 16 чэрвеня на прадстаўленні студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” будзе разыгрывацца сертыфікат на бясплатнае правядзенне ў “Церамку” дня нараджэння.
Хачу пажадаць усім дзецям яркага летняга адпачынку, а мы ім у гэтым дапаможам.
Работнікі культуры запэўніваюць, што нават той, хто жыве ў сельскай мясцовасці і часта прыязджаць у райцэнтр не можа, таксама не засумуе і знойдзе сабе занятак па душы.
– У кожнай клубнай установе ў нашым раёне ўсё лета працуюць дзіцячыя моладзевыя пляцоўкі, аматарскія аб’яднанні па інтарэсах, каб вольны час дзяцей быў заняты цікавымі справамі, – расказвае загадчыца метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец. – У Гезгалах – гэта майстэрня, дзе работнікі аддзела рамёстваў паказваюць розныя майстар-класы па відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У Данілавіцкім доме культуры наладжана пляцоўка “тэрыторыя здароўя”, тут усе мерапрыемствы накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў рамках праекта “Круцілавічы – здаровы пасёлак”. Квэст-зона працуе ў Наваельні, танцавальная пляцоўка – у Казлоўшчыне. У аграгарадку Дварэц ладзяцца гульнявыя праграмы з элементамі фальклорных святаў, абрадаў. Дарэчы, дзеці вельмі любяць прымаць удзел не толькі ў саміх мерапрыемствах, але і ў іх падрыхтоўцы – бліжэйшым часам пройдзе Купалле, свята пасёлка Гезгалы, Казлоўшчынскі фэст, свята вышыванкі, ільну, рыбака і іншыя. Аматары даўніны могуць наведваць экспазіцыю “Хата брыгадзіра” ў вёсцы Малдавічы.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Мечтал попасть на «Славянский базар в Витебске»? Он уже здесь, в твоём городе! ВПЕРВЫЕ в…
Выступления дятловских спасателей в трудовых коллективах — это один из эффективных инструментов профилактики, направленный на…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Установлено, что сегодня около 1:30 29-летний водитель управляя мотоциклом «Минск» двигался по автодороге М-11 «граница…
В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…
Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…