Лета – гэта асаблівы час, калі многія адпраўляюцца на канікулы, падарожнічаюць або праводзяць больш часу на свежым паветры. Аднак для аматараў кніг лета ў бібліятэцы – гэта ўнікальная магчымасць адкрыць для сябе новыя гарызонты, пагрузіцца ў займальныя гісторыі і пашырыць свае веды.
Пляцоўка пад адкрытым небам “Летнія вандроўкі з кнігай” была арганізавана каля Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры. Для выхаванцаў аздараўленчага летніка “Эколаг” мясцовай школы была прапанавана інтэрактыўная гульня “Дзяцінства радасная пара”. Удзельнікі мерапрыемства павандравалі па старонках цікавых кніг і адказалі на пытанні гульні.
Бібліятэка запрашае дзяцей на квэст-гульню “Па слядах любімых кніжак”, эколага-краязнаўчы ўрок “Па загадкі прыроды”, майстар-клас па вырабе матылькоў.
На працягу ўсяго лета іх чакаюць практычныя і творчыя заданні. Яны стануць удзельнікамі самых розных забаўляльных мерапрыемстваў: гульняў, конкурсаў, віктарын.
Наведайце нашу бібліятэку, запрасіце па кнігі сваіх сяброў.
Марына ГРЭЦКАЯ,
бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga