Супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь наведалі дзіцячы аздараўленчы летнік “Баравічок”, дзе адпачываюць дзеці з Луганска.

Камандзір узвода міліцыі Валянцін Вянско расказаў прысутным аб правілах паводзін у час летніх канікулаў, асаблівы акцэнт зрабіўшы на тым, як трэба сябе паводзіць у грамадскіх месцах, паблізу вадаёмаў і ў лесе. Таксама дзеці даведаліся аб адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў і асноўных мерах бяспекі. Супрацоўнікі аховы паказалі выхаванцам спецсродкі і расказалі, дзе і калі яны выкарыстоўваюцца. Дзеці змаглі паглядзець і нават прымерыць на сябе амуніцыю, пасядзець за рулём службовага аўтамабіля.

Але самым цікавым момантам стала сустрэча з міліцыянерам-кінолагам групы затрымання Дзмітрыем Абрамчыкам і яго верным сябрам і памочнікам – службова-вышуковым сабакам Громам. Дзмітрый Барысавіч расказаў пра сваю прафесію і пра тое, як ён трэніруе сабаку, які выразна і бездакорна выконваў усе каманды свайго трэнера.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации