“Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

У рамках гэтай рэспубліканскай акцыі выхаванцы аздараўленчага летніка “Летняя акварэлька” Вензавецкай сярэдняй школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Кола часу”. Для іх была арганізавана інтэрактыўная экскурсія “Рэчы расказваюць пра сябе”, у час якой дзеці пазнаёміліся з культурай, традыцыямі і побытам беларускага народа.

Бяспечнае лета

Навучэнцы 5-х класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава пабывалі ў  Рэспубліканскім адукацыйным цэнтры бяспекі МНС. Дзеці пазнаёміліся, як правільна дзейнічаць пры розных надзвычайных сітуацыях, адпрацавалі навыкі выкліку экстранных службаў. Кожны адчуў на сабе “землятрус”, “перакульванне аўтамабіля”, прайшоў лабірынт з задымленнем і наведаў сапраўднае бамбасховішча.

Гэта лета сонейкам сагрэта…

Выхаванцы  летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведалі музычную пляцоўку, дзе ўсе разам адгадвалі  песні і мультфільмы па смайліках, прынялі ўдзел у спартыўных гульнях, эстафеце “Летні перапалох”.

З “Эколагам” не засумуеш

Самымі яркімі мерапрыемствамі мінулага тыдня ў летніку “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы стала экскурсія ў горад Дзятлава з удзелам у экалагічным квэсце, а таксама святочная дыскатэка.Акрамя таго, юныя эколагі адправіліся ў займальнае падарожжа па “сакрэт зялёнага ліста”, каб спазнаць працэсы, якія адбываюцца ў жывой прыродзе.

Канікулы ў рытме экскурсій

Выхаванцы  аздараўленчага летніка з дзённым знаходжаннем “Падарожжа”  Хвінявіцкай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Баранавічы. Яны наведалі краязнаўчы музей, прынялі ўдзел у занятку “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, даведаліся пра бытсалдат, змаглі самастойна сабраць рэчмяшок. Пазнаёміліся яны і згісторыя Баранавічаў. Незабыўныя ўражанні засталіся ў дзяцей пасля наведваннябатутнага цэнтра “Вышыня”і невялікай прагулкі па горадзе.

Па памяць – у музей

Выхаванцы летніка “Эрудыт+” гімназіі №1 горада Дзятлава адправіліся ў гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць” Дварэцкай сярэдняй школы. Яны даведаліся пра  подзвіг землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пачулі рэальныя гісторыі з жыцця і барацьбы беларускага народа. Наведваючы музейны пакой “Беларускі скарб”, выхаванцы апынуліся ў вясковым доме, дзе сабраны прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў, убачылісапраўдны калаўрот, ткацкі станок, вырабы з лёну.

Каб лета запомнілася

Цікава і займальна праходзіць аздараўленчая змена ў летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы. Прыхільнікі спорту мелі магчымасць паказаць свае веды ў віктарыне “Што я ведаю пра спорт”, а ў квэст-гульні – спрыт і камандны дух, праявіць інтэлектуальныя здольнасці– у інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху”.

Пазнавальнай для выхаванцаў стала прафарыентацыйная экскурсія ў Дзятлаўскі РАУС, а таксама ў музей  сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

9 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

10 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

10 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

11 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago