Нядаўна дэлегацыя Наваельнянскай сярэдняй школы прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі імя Аляксандра Дубко.

Сёлета прэмію ўручылі 21-ы раз, і ёю былі адзначаны 39 адораных жыхароў Гродзеншчыны, а ўсяго больш чым за два дзясяткі гадоў існавання ўзнагароды яе лаўрэатамі сталі звыш шасцісот маладых, таленавітых і перспектыўных навучэнцаў з высокімі вынікамі вучэбнай дзейнасці.

У гэтым годзе сярод узнагароджаных быў і наш зямляк – Ягор Сокал. У Наваельнянскай сярэдняй школе гэтага стыльнага юнака ведаюць усе. Ведаюць і ганарацца, бо Ягор – яркі прыклад таго, як паспяхова можна рэалізаваць свой  патэнцыял на карысць сям’і, школы, краіны.

За плячыма юнага даследчыка выніковы ўдзел у шматлікіх конкурсах і навуковых канферэнцыях, найбольш вядомыя сярод якіх – Міжнародны юніёрскі водны конкурс StockholmJuniorWaterPrize, Адкрытая Міжнародная навукова-даследчая канферэнцыя маладых даследчыкаў “Адукацыя. Навука. Прафесія”, абласны конкурс даследчых работ “Крыштальная Альфа”, рэспубліканскі конкурс па распрацоўцы камп’ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці “Патрыёт.by”, занальны этап рэспубліканскага праекта “Сто ідэй для Беларусі”.

Цікава было даведацца ў Ягора, калі ў яго з’явілася гэтае непераадольнае імкненне да даследаванняў і эксперыментаў.

– Яшчэ ў пачатковай школе мне часта хацелася нешта ўдасканаліць, перарабіць, – узгадвае юнак. – І я вельмі ўдзячны бацькам, якія разумелі і падтрымлівалі такія ініцыятывы. У сёмым класе зацікавіла ўжо біялогія, на што звярнула ўвагу мая настаўніца Алена Вільгельмаўна Баковіч і прапанавала сваю дапамогу. Разам мы распрацавалі праект “Аквапоніка на прысядзібным участку”. Ён аказаўся паспяховым і прынёс узнагароды рознага ўзроўню: ад “Крыштальнай Альфы” да дыплома Міжнароднай канферэнцыі. Затым я захапіўся стварэннем камп’ютарных гульняў, у чым мне дапамагаў настаўнік інфарматыкі Валерый Віктаравіч Нагорны. З ім на рэспубліканскім конкурсе мы прадстаўлялі гульню “Принявшая удар” і заваявалі трэцяе месца.

Слухаючы аповед Ягора, першапачаткова можна падумаць, што ён увесь час аддае вучобе і даследчай рабоце, аднак гэта не так, ёсць у юнака і захапленні, і запаветная мэта.

– У адзінаццацікласніка, як вы разумееце, часу мала, – прызнаецца Ягор, – але ў вольныя хвіліны я з задавальненнем дапамагаю бацькам па гаспадарцы, сустракаюся з сябрамі, думаю пра паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову. У бліжэйшай будучыні ўяўляю сябе студэнтам Акадэміі мастацтваў, хачу займацца камп’ютарнай графікай, маляваць партрэты.

На просьбу раскрыць сакрэт поспеху Ягор Сокал адказвае коратка, але змястоўна:

– Заўсёды стаўце перад сабой мэты і ўпэўнена дабівайцеся задуманага. Усё атрымаецца.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago