На Дзятлаўшчыне завяршаецца акцыя “Тыдзень лесу-2022”, якая сёлета супала з рэспубліканскім суботнікам. Яна праходзіла ва ўсіх дзевяці лясніцтвах раёна.
Удзел у яе мерапрыемствах прынялі работнікі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў.
Разам з камандай супрацоўнікаў райвыканкама і дзяржаўных структураў нашага раёна акцыю падтрымаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк.
Госця павітаў на дзятлаўскай зямлі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Адным з фінальных мерапрыемстваў ляснога марафону стала пасадка змешанага лесу на выдзеле побач з вёскамі Курпяшы і Баравікі, што ў Ахонаўскім лясніцтве.
– У акцыі “Тыдзень лесу” прымаю ўдзел кожны год у Дзятлаўскім і Лідскім раёнах. Сёлета яе мерапрыемствы супалі з рэспубліканскім суботнікам, ёсць дадатковы стымул папрацаваць на зямлі. Мы займаемся важнай справай, бо лес – гэта багацце нацыі, чыстае паветра, здароўе. У час такіх акцый у кожнага ёсць магчымасць зрабіць добрую справу для людзей і сваёй краіны, – адзначыў дэпутат.
Гэтым разам высадка лясных культур 2022 года – бярозы і сасны – праходзіла па сістэме “7+3” на плошчы 1,1 гектара. Памочнік ляснічага Сяргей Буйко правёў падрабязны інструктаж, нагадаўшы прысутным, што важна не толькі якасна пасадзіць лес, але і зберагчы ўласнае здароўе, завяршыць работы без траўмаў, таму тэхніка бяспекі – на першым месцы. Майстар лясніцтва Анастасія Буйко сачыла за выкананнем тэхналагічнага працэсу ўкаранення лясных культур. Перад пасадкай яна замочвала карані маладых соснаў у спецыяльным растворы ад шкоднікаў і хваробаў, што паспрыяе добрай прыжывальнасці раслінаў.
Як і штогод, самымі актыўнымі валанцёрамі “Тыдня лесу” сталі прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна – педагогі, вучні і супрацоўнікі аддзела адукацыі райвыканкама. Яго начальнік Наталля Белаус, якая таксама ўдзельнічала ў пасадцы, падзялілася важкімі вынікамі сёлетняй акцыі:
– Прадстаўнікі ўстановаў адукацыі раёна пачалі пасадку лясных культур задоўга да акцыі “Тыдзень лесу-2022”. На сёння сіламі работнікаў адукацыі пасаджана 163 гектары лесу. Акрамя таго, у межах акцыі навучэнцы школ актыўна ўключыліся ў працэс навядзення парадку побач з лясным масівам, прыбиралі тэрыторыю ад смецця і сухастою. У Год гістарычнай памяці дзеці і настаўнікі высадзілі алеі памяці і славы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны і загінулых землякоў. Усё гэта спрыяе грамадзянска-патрыятычнаму і экалагічнаму выхаванню маладога пакалення, а таксама – прафарыентацыйнай рабоце.
Дзятлаўчане высадзілі больш за 118 тысяч саджанцаў елкі, сасны, бярозы і вольхі, заклалі лясную алею ў Казлоўшчынскім лясніцтве, прыбралі больш за 20 кубаметраў смецця ў лясным масіве.
Свае штрыхі ў “Тыдзень лесу” дадала сама прырода, паслаўшы на дзятлаўскую зямлю спорны дождж, каб прыжываліся і добра падрасталі новыя дрэўцы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…