На Дзятлаўшчыне паблізу вёскі Малдавічы каля мемарыяла землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у рамках акцыі “Дрэва героя” і Года гістарычнай памяці члены моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў і РА РГА “Белая Русь” высадзілі алею “Мы памятаем подзвіг герояў” з саджанцаў туй.
Экалагічна-патрыятычны дэсант узначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
– Гэта ўжо не першая “Алея памяці” ў нашым раёне. Падобная зусім нядаўна з’явілася і ў гарадскім пасёлку Наваельня. Там пасадзілі 21 маладую бярозку ў памяць аб дзецях палітэмігрантаў, жыццё якіх 22 чэрвеня 1941 года падзялілася на радаснае да і страшнае пасля. Кожная такая акцыя мае значную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. Дзеці далучаюцца да працы на роднай зямлі, больш пазнаюць пра горад, аграгарадок ці вёску, дзе яны нарадзіліся і жывуць, становяцца неабыякавымі да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Таксама пачынаюць з павагай ставіцца да загінулых герояў, шанаваць памяць аб ахвярах фашызму, разумець, якой цаной дасталася мірнае неба салдатам Вялікай Перамогі, усведамляць неабходнасць навядзення парадку на тэрыторыі помнікаў, абеліскаў і брацкіх магіл. Думаю, што хлопцы і дзяўчаты яшчэ доўга будуць памятаць, як удзельнічалі ва ўсіх падобных патрыятычных мерапрыемствах. Спадзяюся, што і яны калі-небудзь прывядуць на месцы памяці сваіх дзяцей, пакажуць ім алеі з ужо высокімі дрэвамі і перададуць гістарычную праўду аб вайне, якую ніколі нельга забываць, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч.
Сваімі ўражаннямі падзялілася Марыя Семчанка, навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы:
– Пасадзіла некалькі туй. Справіліся з высадкай даволі хутка, бо працавалі адным згуртаваным калектывам, уважліва слухалі дарослых, заўсёды стараліся падказаць і дапамагчы адзін аднаму. Спадзяюся, што праз некалькі гадоў на маёй малой радзіме будзе алея з пышных і высокіх туй, якія ўпрыгожаць памятнае месца. Лічу, што нельга забываць мінулае, тым больш калі размова ідзе пра землякоў, якія абаранялі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны з іх – гэта асобная гісторыя, лёс нашых гераічных продкаў. Мы не павінны забываць пра гэта, заўсёды прымаць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні помнікаў.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…