У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці.
Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, а таксама работніцы калектываў Дзятлаўшчыны і ветэраны працы.






У гэты адметны дзень свае хіты і музычныя навінкі для гледачоў падрыхтавалі дзіцячы танцавальны ансамбль “Сунічкі”, Ганна Харлінская, вакальная група раённага Цэнтра культуры, а таксама запрошаныя госці – народны вакальна-харэаграфічны казачы ансамбль “Бацька Атаман”.























Удзячнасцю артыстам сталі шчырыя ўсмешкі і бурныя апладысменты ад матуляў і бабуляў нашага раёна.




Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga