Корманарыхтоўчая кампанія з кожным днём набірае абароты.

У сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны шмат механізатараў працуюць на нарыхтоўцы кармоў. Гэта важная і вельмі адказная справа, якая патрабуе асаблівай увагі і самааддачы.

Па стане на 12 чэрвеня ў раёне травы скошаны на плошчы 6 144 гектары, што складае 43 % да плана. Нарыхтавана 17 999 тон сенажу.

Другім па тэмпах уборкі пасля ААТ “Граніт-Агра” ідзе КСУП “Жукоўшчына”. Гаспадарка ўжо нарыхтавала 2630 тон сенажу, у тым ліку 220 тон у рулонах са стрэйч-плёнкі.

Дзятлаўскім раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК распрацаваны ўмовы працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў сярод механізатараў, занятых на касьбе траў і драбненні зялёнай масы. На гэтым тыдні падвялі вынікі работы за першую дзесяцідзёнку нарыхтоўкі кармоў.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведаўся да лепшых работнікаў раёна. Ён павіншаваў перадавікоў і ўручыў падарункі. Гэта механізатары КСУП “Жукоўшчына”. Лепшы на касьбе траў – Максім Кардаш. На трактары «МТЗ-1221» у агрэгаце з касілкай «КДН-3,1» ён скасіў 260 гектараў. На падборцы і здрабненні зялёнай масы лепшы вынік у Юрыя Варгана. На кормаўборачным камбайне «Ягуар-870» ён нарыхтаваў 1460 тон сянажнай масы.

Працоўнае саперніцтва працягваецца.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 часа ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

3 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

3 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

3 часа ago