Прэзентацыя кнігі Міхаіла Лук’янчыка “Мая Дзятлаўшчына ‒ для жыцця на зямлі” адбылася 12 чэрвеня ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Кніга з’яўляецца шматгадовай працай аўтара па вывучэнні гісторыі Дзятлаўскага раёна, біяграфій яго жыхароў і землякоў. “Мая Дзятлаўшчына…” выдадзена ў год 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, што з’яўляецца асабліва важным.
Мерапрыемства пачалося з аповеду пра жыццё Міхаіла Іванавіча. Так, ён стаў прадаўжальнікам бацькоўскай справы і ў 1976 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы, атрымаўшы дыплом настаўніка гісторыі. Жонка Міхаіла Лук’янчыка таксама працавала ў школе настаўніцай матэматыкі. У іх нарадзіліся двое сыноў ‒ Сяргей і Мікалай, для якіх зямля Дзятлаўскага раёна таксама стала радзімай. На працягу жыцця Міхаіл Іванавіч быў не толькі настаўнікам гісторыі і геаграфіі, але і дырэктарам Нагародавіцкай васьмігадовай і Раготнаўскай сярэдняй школы. Больш сямі гадоў ён адпрацаваў старшынёй сельскага савета, а ў 2016 годзе завяршыў працоўную дзейнасць у якасці старшага навуковага супрацоўніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Цяпер, як краязнаўца, Міхаіл Іванавіч займаецца вывучэннем невядомых старонак Дзятлаўшчыны і актыўна ўдзельнічае ў жыцці раёна.
Пасля экскурсу ў гісторыю жыцця, да аўдыторыі звярнуўся сам Міхаіл Лук’янчык, каб расказаць пра тое, як стваралася яго кніга. Па словах краязнаўцы, у даследчай дзейнасці шмат дапамагалі розныя людзі, якія рэкамендавалі тэмы для далейшага даследавання і дзяліліся ведамі. Асабліва цесна вялося супрацоўніцтва з Дзятлаўскім ваенкаматам, а менавіта з Валянцінам Абухавым, якога таксама запрасілі на сцэну, каб выказаць словы падзякі.
Не абышлося і без удзячных чытачоў, якія сачылі за даследчай дзейнасцю Міхаіла Іванавіча яшчэ на старонках газеты “Перамога” і ўжо паспелі пазнаёміцца з кнігай:
‒ Як цікава атрымліваецца, ‒ падзялілася думкамі з гасцямі Яўгенія Савань, адна з першых чытачак “Маёй Дзятлаўшчыны…”, ‒ чалавек ужо даўно пайшоў з жыцця, а памяць аб ім засталася, і працягвае жыць на старонках кнігі, у артыкулах, напісаных Міхаілам Іванавічам.
Па словах чытачоў, нават той, хто добра знаёмы з гісторыяй Дзятлаўшчыны, абавязкова знойдзе ў даследаваннях Міхаіла Лук’янчыка нешта новае і невядомае ‒ настолькі грунтоўная і глыбокая праца была праведзена.
Прэзентацыя завяршылася на лірычнай ноце: у знак падзякі за кветкі і прыемныя словы.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…