Лепшыя юныя інспектары дарожнага руху – у Казлоўшчыне

На Дзятлаўшчыне прайшоў раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху. Арганізатарамі мерапрыемства сталі міжраённы аддзел ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў, аддзел адукацыі райвыканкама.

Каманды сабраліся ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Арганізатары павіталі ўдзельнікаў, яшчэ раз нагадалі правілы спаборніцтваў і пажадалі кожнаму праявіць сябе, паказаць тэарэтычныя і практычныя веды, кемлівасць, спрыт і творчыя здольнасці. Лепшая каманда будзе прадстаўляць Дзятлаўскі раён на абласным конкурсе ў горадзе Гродне.

Пасля жараб’ёўкі юныя інспектары дарожнага руху прыступілі да конкурсных этапаў. Яны прадэманстравалі веды па правілах дарожнага руху, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паказалі сваё майстэрства ў фігурным кіраванні веласіпедам, а таксама творчыя здольнасці ў агітацыйна-мастацкім прадстаўленні і падрыхтоўцы тэматычных насценгазет, выпуск якіх быў дамашнім заданнем для каманд.

Супрацоўнікі ДАІ пасля падвядзення вынікаў адзначылі, што каманды паказалі добрыя веды ў тэарэтычных конкурсах і моцную падрыхтоўку ў практычных. Вядома, былі і памылкі, але дзяржаўтаінспектары выказалі спадзяванне, што на наступны год усе яны будуць выпраўлены. Заклікалі памятаць і прымяняць на практыцы правілы дарожнага руху.

У конкурсе “Фігурнае кіраванне веласіпедам” лепшымі былі навучэнцы з гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, крыху саступілі ім юныя інспектары з Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэція – навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы і сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Самыя трывалыя веды правілаў дарожнага руху прадэманстравалі юныя інспектары з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і Хвінявіцкай сярэдняй школы, на другім месцы – знаўцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы, на трэцім – каманды з першай і трэцяй гарадскіх школ.

У намінацыі “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне” першае месца аддалі навучэнцам Казлоўшчынскай сярэдняй школы, на другім месцы – сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, на трэцім – каманда Хвінявіцкай сярэдняй школы.

Лепшыя веды па аказанні першай медыцынскай дапамогі паказала каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы, другое месца – у Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, трэцяе – у гімназіі № 1.

Самую цікавую тэматычную насценгазету выпусцілі навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы, на другой пазіцыі – Хвінявіцкая сярэдняя школа, трэцяе месца прысудзілі сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Па выніках усіх пройдзеных іспытаў тытул чэмпіёнаў злёту-конкурсу атрымалі інспектары дарожнага руху Казлоўшчынскай сярэдняй школы, другое месца дасталося камандзе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, трэцяе – Хвінявіцкай сярэдняй школе.

Юныя інспектары дарожнага руху атрымалі дыпломы пераможцаў і прызёраў, памятныя падарункі.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago