Categories: Улада

Лебедзеў і Ярмошына абмяркуюць 18 жніўня арганізацыю работы наглядальнікаў ад СНД

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сустрэнецца 18 жніўня з кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргеем Лебедзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

«На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з адкрыццём і арганізацыяй работы місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах», — растлумачылі ў прэс-службе.

У той жа дзень, як чакаецца, Сяргей Лебедзеў наведае Дзяржынскую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як паведамлялася, каардынатарам групы наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі назначаны намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб’ёў. Група наглядальнікаў ад МПА СНД увойдзе ў склад місіі СНД. Акрамя таго, чакаецца, што за выбарамі будуць назіраць таксама місіі ПАСЕ і АБСЕ.

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

3 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

4 часа ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

4 часа ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

5 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

5 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

5 часов ago