БРСМ плануе накіраваць наглядальнікаў практычна на ўсе выбарчыя ўчасткі. Аб гэтым паведаміў сёння першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў у час анлайн-канферэнцыі «Маладзёжныя трэнды сучаснай Беларусі» на сайце БЕЛТА.
«Саюз моладзі прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях. Безумоўна, мы пастараемся, каб актывісты БРСМ па магчымасці прысутнічалі ў якасці наглядальнікаў на ўсіх выбарчых участках», — сказаў Андрэй Белякоў.
На яго думку, такі вопыт важны для пашырэння кругагляду маладых людзей. «Удзел у такой важнай палітычнай кампаніі — гэта магчымасць сустрэцца з рознымі людзьмі, у тым ліку з замежнымі наглядальнікамі. Што, у сваю чаргу, можна назваць і моўнай стажыроўкай», — адзначыў Андрэй Белякоў.
Удзел у выбарчай кампаніі, паводле слоў першага сакратара, таксама навучыць моладзь быць больш адказнымі. «Маладыя людзі павінны разумець адказнасць за лёс сваёй краіны. Яны не павінны быць інфантыльнымі, ім не павінна быць усё роўна, што будзе заўтра. Важна ўсвядоміць, што краіну, у якой яны жывуць, трэба берагчы і развіваць», — рэзюмаваў ён.
Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…
Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…
11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…
У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…
Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…
Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…