Categories: Падзеі

Курс — на павышэнне якасці ведаў

На пасяджэнні савета аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама былі падведзены вынікі работы аддзела, установаў адукацыі раёна за 2016 год, акрэслены задачы на 2017 год.

Асноўныя задачы, пастаўленыя перад сістэмай адукацыі раёна, і мэтавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка на 2016-2020 гады» ў 2016 годзе былі выкананы. Па выніках раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстановаў адукацыі вызначаны і ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі калектывы-пераможцы. Сярод установаў дашкольнай адукацыі лепшым прызнаны Гезгалаўскі яслі-сад (загадчыца С. Р. Гурская), на другім месцы — Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава (загадчыца С. В. Ус), на трэцім — яслі-сад №1 горада Дзятлава (загадчыца А. І. Лазоўская).
Сярод вучэбна-педагагічных комплексаў «дзіцячы сад-школа» перамогу атрымаў калектыў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (дырэктар Г. І. Франюк), другімі сталі педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (дырэктар М. А. Доўгач), трэцімі — Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы (дырэктар В. А. Палуносік).

Сярод установаў агульнай сярэдняй адукацыі ў лідарах Наваельнянская сярэдняя школа (дырэктар М. Я. Лашкоўская), другое месца — у гімназіі №1 горада Дзятлава (дырэктар І. І. Гецэвіч), трэцяе — у сярэдняй школы №1 горада Дзятлава (дырэктар А. М. Пацыновіч).

Работа па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка на 2016-2020 гады» будзе прадоўжана. Вызначаны асноўныя накірункі дзейнасці педагогаў. Сярод задачаў на 2017 год — павышэнне якасці ведаў, узроўню прадметнага выкладання, забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі да алімпіядаў і конкурсаў даследчага характару, цэнтралізаванага тэсціравання. Паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі дапаможа выкарыстанне ў навучальным працэсе мабільных прыстасаванняў асабістага карыстання, правядзенне факультатыўных, падтрымліваючых, стымулюючых заняткаў, у тым ліку ў шосты школьны дзень. Задачы будуць вырашацца і праз арганізацыю на трэцяй ступені адукацыі работы профільных класаў і групаў, аказанне платных адукацыйных паслугаў, работу рэпетытарскага цэнтра на базе гімназіі №1 горада Дзятлава.
Таксама ў 2017 годзе намаганні педагогаў будуць скіраваны на павышэнне якасці прафілактычнай работы па недапушчэнні або своечасовым прызнанні дзяцей, маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, арганізацыю міжведамаснага супрацоўніцтва па ўхіленні прычын сямейнага недабрабыту. За кошт правядзення інфармацыйна-тлумачальнай работы па развіцці замяшчальных сем’яў, падрыхтоўцы кандыдатаў у прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі мяркуецца павысіць да 100% паказчык уладкавання зноў выяўленых дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Будзе актывізавана індывідуальная прафілактычная работа па фарміраванні прававой свядомасці і прававой культуры, ролі сям’і ў фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыця праз арганізацыю індывідуальных і групавых практычных заняткаў, рэалізацыю праектаў.

Пашырыцца экскурсійная дзейнасць. Перад педагогамі стаіць задача за кошт раённага праекта «Свет школьных музеяў» забяспечыць наведванне адным навучэнцам не менш чатырох памятных мясцінаў у Рэспубліцы Беларусь.

Запланавана праводзіць работу па папулярызацыі беларускай мовы і пашырэнні сферы яе ўжытку ў сістэме адукацыі раёна. У прыватнасці — адкрываць класы, групы з беларускай мовай навучання ў гарадскіх установах адукацыі.

На базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Наваельнянскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ пачнуць працаваць апорныя ўстановы па павышэнні якасці дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі навучэнцаў.

Заняткі з вучнямі будуць праводзіць педагогі, якія маюць вайсковыя званні.

Будзе прадоўжана аптымізацыя адукацыйнай сеткі раёна і работа па напаўняльнасці класаў да 30 чалавек, аб’яднанняў па інтарэсах — да 15 чалавек.

Таксама пастаўлена задача папаўнення вучэбна-метадычнай базы ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны праз прыцягненне як бюджэтных, так і пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў, работу апякунскіх саветаў.

Падрыхтавала да друку І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

В Беларуси вырастут размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет,…

24 минуты ago

В Гродно судэксперты помогли женщине доказать материнство

Гродненские судэксперты помогли установить материнство женщине, которая родила дочь дома, сообщили в управлении Государственного комитета…

27 минут ago

Осторожно, грозы: РОЧС предупреждает дятловчан о непогоде…

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

41 минута ago

Актуальнае меркаванне. Своечасовае, якаснае, бяспечнае жніво – складальнік харчовай бяспекі краіны

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

49 минут ago

Ацанілі ход дыспансерызацыі і нарыхтоўкі другасных рэсурсаў

24 ліпеня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на…

52 минуты ago

Па тэме з аналітыкай. Маладым спецыялістам на заметку

Тэма Дзяржава гарантуе маладым спецыялістам ільготы і прэферэнцыі Праблема Як і на якіх умовах імі…

7 часов ago