У Беларусі стартаваў праект «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства інфармацыі. Суарганізатарамі акцыі з’яўляюцца рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры „Вясёлкі“», Саюз пісьменнікаў Беларусі, часопіс «Вясёлка», Выдавецкі дом «Звязда», «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа», абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.
Галоўная мэта праекта – прапаганда чытання, прыцягненне школьнікаў да кнігі, да шырокага знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай.
Праграмай сапраўды творчага праекта прадугледжаны сустрэчы пісьменнікаў са школьнікамі, розныя інтэрактыўныя прэзентацыі кніг, конкурсы чытальнікаў, правядзенне гульняў і самых розных імпрэз, прысвечаных кніжным героям.
Акцыя «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“» адбудзецца па ўсёй Беларусі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, для каго чытанне і кнігі іграюць важную ролю і ў выхаванні, і ў адукацыі.
Па матэрыялах партала Выдавецкага дома «Звязда»
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…