У чат-бот рэдакцыі газеты “Перамога” паступіла пытанне: для атрымання крэдыту ў банку патрабуюць прадаставіць даведку аб памеры пенсіі, дзе яе можна ўзяць?

Адказвае кіраўнік службы “адно акно” Станіслава Ганчар:

– Па даведку аб памеры пенсіі грамадзянам варта звяртацца ў службу “адно акно” раённага выканаўчага камітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Дзятлаве па вуліцы Чырвонаармейскай, 21. Пры сабе неабходна мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. Даведка будзе выдадзена на працягу аднаго рабочага дня бясплатна. Тэрмін яе дзеяння не абмяжоўваецца. Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян” раней такія даведкі выдаваў орган, які прызначыў ці выплачвае пенсію (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама). Аднак у сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве парадак выдачы зменены. Гэта скіравана на спрашчэнне працэдуры для заяўніка.

Паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2026 года № 221 “Аб адміністрацыйных працэдурах”, дадатак 2, даведку аб атрыманні пенсіі можна таксама аформіць анлайн на адзіным партале электронных паслуг “Е-паслуга”. Адміністрацыйная працэдура называецца “Выдача даведкі аб памеры штомесячнага грашовага ўтрымання”. Яна даступна для фізічных асоб з выкарыстаннем асабістага электроннага подпісу, ID-карты або ўнікальнага ідэнтыфікатара, выдадзенага пасля 30 кастрычніка 2024 года.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации