Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная мясцовая ідэнтычнасць. Дзятлаўская зямля дыхае гісторыяй, захоўвае яе карані. Гэта радзіма беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, тэрыторыя, багатая на водныя рэсурсы, архітэктурныя помнікі і сядзібы, край баявой партызанскай славы.     

У 2025 годзе было прынята рашэнне пачаць краязнаўчую работу па бібліятэчным праекце-экспедыцыі ”Аб той зямлі, дзе ты жывеш. Маршрутамі Дзятлаўшчыны”, які накіраваны на вывучэнне яе гістарычных, культурных і прыродных каштоўнасцяў.

Асноўным кірункам дзейнасці праекта з’яўляецца збор інфармацыйных матэрыялаў аб гістарычнай і духоўнай спадчыне населеных пунктаў Дзятлаўшчыны, якія ўваходзяць у маршруты бібліятэкі-бібліобуса.

Па выніках пошукавай работы ў 2026 годзе арганізаваны краязнаўчы бібліякрос у дарозе “Крыніцы жывой памяці”. Кожны месяц жыхары аддаленых і маланаселеных вёсак раёна становяцца ўдзельнікамі гэтага асветніцкага марафону – “Легенды і былі малой радзімы. Раготна называлі Парыжам”, ”Вабяць родныя ўзлескі. Азяраны над Азярынай”, ”Глыбінкаю моцная краіна. Руда Яварская: ад назвы да гісторыі” і іншыя. Дзесяць  маршрутаў, і на кожным мы адпраўляемся ў падарожжа па знакавых і забытых старонках гісторыі нашага краю.

Здзейснім невялікае падарожжа па Дзятлаўскай зямлі і прыгадаем некаторыя цікавыя звесткі з яе гісторыі: у вёсцы Сачыўляны жыў Аляксандр Касцюшка, член бальшавіцкай партыі з 1917 года, удзельнік штурму Зімняга, чалавек, які быў знаёмы з У. І. Леніным; касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў аграгарадка Раготна  аберагае тутэйшых жыхароў з 1840 года, цяперашні храм быў пабудаваны намаганнямі прыхаджан і настаяцеля, ён перажыў шмат выпрабаванняў; траўматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар Аляксандр Губко нарадзіўся ў вёсцы Хадзяўляны, любіў прыязджаць сюды разам са сваёй жонкай, вядомай спявачкай Тамарай Раеўскай.                                                                                              

Бібліобус працягвае свой маршрут, каб адкрываць новыя старонкі гісторыі Дзятлаўшчыны разам з яе жыхарамі.

Ёсць такая легенда: чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з дому, не азірнуўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся. Ды як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет, наперадзе, за таямнічай мяжой гарызонта, новыя дарогі, новыя людзі, новы свет.                                                                                                                                                                             Часцей азірайцеся, сябры, у мінулае, каб не патухла свечка на покуці – у хаце з матчынай душой, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

14 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

15 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

15 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

16 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago

Безопасность начинается с дома: спасатели проводят профилактическую работу в жилом секторе

С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…

16 часов ago