Адкрытая машына – адкрыты кашалёк

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу з-за крадзяжу грошай. Яны зніклі з кашалька, які знаходзіўся ў незачыненай машыне. Гаспадар пазбавіўся грошай, калі неабачліва пакінуў без нагляду свой аўтамабіль, які прыпаркаваў на адной з вуліц гарадскога пасёлка Наваельня.

Замест прыбытку – страты

На працягу месяца наш зямляк, жыхар адной з вёсак раёна, спадзяваўся атрымаць матэрыяльны прыбытак з дапамогай інтэрнэту. Невядомы махляр, які, як пазней высветлілася, дзейнічаў з-за мяжы, падманным шляхам выманіў у пацярпелага 9640 рублёў і 250 долараў ЗША, нібыта для гандлю на біржы. Вясковец, даверыўшыся зламысніку, не толькі не дачакаўся прыбытку, але і застаўся без уласных грошай. Па факце махлярства ўзбуджана крымінальная справа.

На жанчыну – з кулакамі

Пракуратура Дзятлаўскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу на хатняга агрэсара. У сваім доме мужчына пасварыўся з сужыцелькай. Адносіны высвятляў не толькі на словах, але і падняў на жанчыну руку. Згодна з заключэннем эксперта, пацярпелай нанесены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. Вінаваты паўстане перад судом.

Схапіў нож – патрабаваў грошы

Сваёй бабулі пагражаў нажом жыхар адной з вёсак нашага раёна, 1994 года нараджэння. Такім чынам унук вырашыў дабіцца ў пажылой жанчыны грошай з пенсіі. Здабыткам агрэсара сталі ўсяго пяць беларускіх рублёў. Затое вымагальнік “зарабіў” сабе на крымінальную справу.

У магазін за чужыя грошы

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на двух жыхароў нашага раёна. Яны скарысталіся перададзенай банкаўскай карткай свайго знаёмага. Мужчыны за чужыя грошы схадзілі ў магазін і набылі там тавару на 5 рублёў 5 капеек. Тлумачыць, чаму так зрабілі, вінаватым давядзецца ў судзе.

 

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации