З 19 па 25 снежня 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 64 паведамленні, 2 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 16 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 46 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 22 правапарушальнікі, узбуджана 5 крымінальных спраў.
“Выхоўваў” кулакамі
Пракуратурай Дзятлаўскага раёна на жыхара адной з вёсак узбуджана крымінальная справа за катаванне. З мая па кастрычнік гэтага года хатні агрэсар у сваім доме сістэматычна біў сужыцельку. За “выхаванне” жанчыны кулакамі ён адкажа перад судом.
Зніклі тэлевізар і ікона
Праваахоўнікі адшукваюць злодзея, які пабываў у адным з нежылых дамоў вёскі Валоўнікі, пакінутым у спадчыну. Зламыснік сарваў прабой з уваходных дзвярэй і забраў з сабой ікону і тэлевізар, чым нанёс гаспадыні рэчаў урон на суму 105 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
У месенджары “Viber” крэдытаў не бяруць
Наш зямляк, 1995 года нараджэння, стаў чарговай ахвярай інтэрнэт-махляроў. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа. Мужчына быў неасцярожны і падтрымаў перапіску з незнаёмцам у месенджары “Viber”. Невядомы махляр упэўніў яго аформіць анлайн-крэдыт, у выніку чаго пацярпелы пазбавіўся 4900 рублёў.
Ні тэхнікі, ні грошай
Нешчаслівым стаў мінулы тыдзень і для яшчэ аднаго жыхара Дзятлаўшчыны. На сайце “Куфар” мужчына знайшоў “цікавую” прапанову аб продажы трактара МТЗ і камбайна. Недарагая пакупка прывабіла пацярпелага, ён пачаў разліковую аперацыю, у ходзе якой застаўся без важкай сумы – 31 074 рублёў. Ці варта казаць, што і тэхніка так і не прыехала да нешчаслівага пакупніка. Узбуджана крымінальная справа за махлярства.
Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…