Самыя розныя захапленні, таленты, інтарэсы маюць удзельнікі Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў. Пра гэта, а таксама пра мэты і задачы на наступны год яны размаўлялі на выніковым сёлета пленуме членаў аб’яднання.
Да ўдзелу ў ім таксама былі запрошаны першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту ЦСАН Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк.
Падводзячы вынікі 2022 года, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар адзначыў, што ён быў прадуктыўным і багатым на розныя падзеі. Ветэраны прымалі ўдзел у абмеркаваннях праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс, заканадаўства аб Усебеларускім народным сходзе, удзельнічалі ў мерапрыемствах да Года гістарычнай памяці і Дня Перамогі, з самымі цёплымі віншаваннямі і словамі ўдзячнасці наведвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Другі год запар у раёне прайшло святкаванне Дня народнага адзінства.
Традыцыйна актыўна на Дзятлаўшчыне ладзілася абласная дэкада “Залаты ўзрост” да Дня пажылых людзей, упершыню ў рамках яе з ініцыятывы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама адбыўся фестываль творчасці пажылых людзей “Музыка восені”, удзел у якім прынялі і дзятлаўчане.
Шмат гадоў запар раённы савет ветэранаў цесна супрацоўнічае з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, ГА “БРСМ”, Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Ветэранская арганізацыя Дзятлаўшчыны аб’ядноўвае звыш 6 тысяч чалавек, функцыянуюць 30 пярвічак, на тэрыторыі раёна жывуць 3 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод задач на наступны год Міхаіл Яўгенавіч назваў пашырэнне аб’яднання і ўтварэнне новых пярвічак, аказанне падтрымкі ветэранам, інвалідам, адзінокім і адзінокапражываючым пажылым жыхарам, удзел у творчых фестывалях і сустрэчах, аказанне дапамогі ваеннаму камісарыяту па зборы інфармацыі аб невядомых воінскіх пахаваннях і грамадзянах, якія падвергліся генацыду, выхаванне на гістарычных прыкладах патрыятызму ў падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, скіраваных на падтрыманне міру, адзінства, стабільнасці, развіцця і працвітання Беларусі.
Станоўчым вопытам работы падзяліліся і іншыя жадаючыя.
Намеснік старшыні раённага савета ветэранаў, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валянцін Абухаў акцэнтаваў увагу прысутных на павышэнні значнасці захавання на сучасным этапе гістарычнай праўды, недапушчэнні “перапісвання гісторыі”. Як своеасаблівы эталон вынікаў плённых краязнаўчых пошукаў на мясцовым матэрыяле ён назваў надрукаваную сёлета кнігу Міхаіла Лук’янчыка “Памяць мацней за полымя”, заклікаў мець яе асобнікі ў кожнай установе адукацыі нашага раёна, назваў яшчэ некалькі твораў, на якія варта абапірацца пры выхаванні падрастаючага пакалення. Прапанаваў размясціць адпаведную гістарычную інфармацыю на сайце Дзятлаўскага райвыканкама і часцей праводзіць сустрэчы школьнікаў з краязнаўцамі і спецыялістамі.
На пленуме таксама было прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у назвы камісій раённага савета ветэранаў, выбраны члены прэзідыума.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…