З 4 па 10 красавіка 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 61 паведамленне, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 20 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 37 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 31 правапарушальнік, узбуджана 2 крымінальныя справы.
Разлічваўся чужой карткай
Усяго за суткі прадпрымальны дзятлаўчанін у магазінах райцэнтра патраціў 250 рублёў з карткі, якую яму напярэдадні перадала знаёмая. Жанчына звярнулася па дапамогу ў міліцыю – аматара чужых грошай чакае суд.
Ёсць ключ – можна пакатацца
Раней судзімы жыхар аграгарадка нашага раёна паўторна скарыстаўся ключамі ад гаража, якія неабачліва даверыў яму для захоўвання гаспадар аўтамабіля “Мітсубісі”. На чужой машыне мужчына ездзіў па сваіх справах. Праваахоўнікі кваліфікавалі яго дзеянні як угон.
Папярэджанні і пратакол
Двух жывёлаводаў адной з гаспадарак раёна засталі нецвярозымі на працоўным месцы, мужчыны вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці і папярэджаны аб недапушчэнні падобных паводзінаў у далейшым. На п’янага вартаўніка яшчэ аднаго сельгаспрадпрыемства складзены адміністрацыйны пратакол.
Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…