Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 15 па 21 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 78 паведамленняў, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 18 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 56 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 23  правапарушальнікі, узбуджана 15 крымінальных спраў.

“Папрацавалі” злодзеі

Зарэгістраваны шэраг крадзяжоў. Так, з падворка па вуліцы Камсамольскай у Наваельні невядомы скраў веласіпед “Makea” коштам 670 рублёў.

У вёсцы Руда Яварская з нежылога дома сарвалі навясны замок і забралі жалезны плуг, пральную машыну, 24 газасілікатныя блокі, станіну дрэваапрацоўчага станка на 1280 рублёў. Пасля працяглай адсутнасці прапажу рэчаў выявіла гаспадыня.

Невядомы пашкодзіў акно нежылога дома ў вёсцы Белякі, адкуль скраў посуд і маёмасць, з падворка прапалі металічныя слупы, плугі, матыгі, дровы, металалом на 480 рублёў.

З падворка дачнага дома ў вёсцы Белалозы з 7 па 20 лістапада былі скрадзены 5 слупоў, 2 вугалкі, 2 рэйкі, рысоры, 100 кілаграмаў металалому на 300 рублёў.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжоў, паведаміць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.

Забралі, што кепска ляжала

На пачатку верасня ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай з грузавых машын прыватнага прадпрымальніка крадзеж электраправодкі ўчыніў раней не судзімы жыхар райцэнтра. У сярэдзіне месяца яшчэ двое нашых землякоў “дапамаглі” прадпрымальніку “расстацца” з металічнымі дэталямі ад грузавога аўтамабіля і паўпрычэпа, інструментамі для рамонту і пад’ёму такіх машын. Скрадзеная маёмасць каштавала 1445 рублёў. Узбуджаны крымінальныя справы.

Па пенсію ў чужы кашалёк

Пенсіянерка ў магазіне “Еўраопт” заўважыла на паліцы камеры захоўвання чужы кашалёк. Замест таго, каб аддаць згубленую рэч праваахоўнікам, жанчына дастала адтуль 90 рублёў, якія належалі іншай пенсіянерцы з горада Ліды. Узбуджана крымінальная справа.

Адчуў сябе як дома

Восенню мінулага года грамадзянін без пэўнага месца жыхарства пашкодзіў сцяну веранды і залез у адзін з дамоў вёскі Засецце, што выкарыстоўваецца ў якасці дачы. Злодзей забраў з сабой электратрымер, вуглашліфмашынку, ноўтбук на 200 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Зноў сеткавыя злодзеі

Ад дзеянняў злачынцаў з інтэрнэту зноў пацярпелі нашы землякі. 15 лістапада з карт-рахунка ААТ “ААБ Беларусбанк” у дзятлаўчанкі зніклі 400 рублёў. 19 лістапада жыхар райцэнтра недалічыўся 550 рублёў на сваім карт-рахунку таго ж банка. Міліцыя адшуквае вінаватых.

Вольха і сосны – пад сякеру

Жыхар адной з вёсак раёна на прылеглай да гэтага населенага пункта тэрыторыі ўчыніў незаконную высечку 62 соснаў і адной вольхі, чым нанёс навакольнаму асяроддзю ўрон на 8355 рублёў. Яму давядзецца паўстаць перад судом.

Машыну ўзяў, а заплаціць забыўся

На беспрацоўнага жыхара горада Віцебска ўзбуджана крымінальная справа за махлярства. Малады чалавек выказаў жаданне набыць аўтамашыну “БМВ-730” у нашага земляка. “Пакупнік” забраў аўтамабіль, а заплаціць 12150 рублёў “забыўся”. Нагадваць яму пра даўгі давялося праваахоўнікам.

Якім уловам не пахвалішся?

Незаконны вылаў 176 асобінаў рыбы з дапамогай сеткі ў Гезгалаўскім вадасховішчы ўчынілі два жыхары нашага раёна. Сваімі дзеяннямі мужчыны нанеслі ўрон навакольнаму асяроддзю на 15 051 рубель. Узбуджана крымінальная справа.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 час ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 час ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 час ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

2 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

2 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

2 часа ago