З 10 па 16 мая ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 68 паведамленняў, 9 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 22 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 37 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 44 правапарушальнікі, узбуджана 2 крымінальныя справы.
Хто ўгнаў веласіпед?
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу з падворка аднаго з дамоў па завулку Лугавым у Дзятлаве веласіпеда “Nakxus”. Гаспадару двухколавага транспарту нанесена матэрыяльная шкода ў памеры 96 рублёў.
Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжу, паведамляць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.
Па грошы – у чужы дом
На беспрацоўную, раней не судзімую жыхарку нашага раёна, 1973 года нараджэння, узбуджана крымінальная справа. Жанчына ў час знаходжання ў доме жыхара вёскі Яцвезь скрала ў яго 60 рублёў. За свой учынак аматарка лёгкіх грошай адкажа перад судом.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…