Ахова працы па-за канкурэнцыяй

Удасканаленне сістэм кіравання аховай працы ў арганізацыях, прадухіленне вытворчага траўматызму, ліквідацыя прычын, якія выклікаюць аварыі, траўматызм, захворванне і гібель людзей на вытворчасці, распаўсюджванне перадавога вопыту работы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, павышэнне культуры вытворчасці – усе гэтыя паказчыкі ляглі ў аснову раённага агляду-конкурсу па ахове працы за 2020 год сярод арганізацый і прадпрыемстваў.

Пераможцай сярод арганізацый вытворчай сферы з колькасцю работнікаў да 100 чалавек стаў калектыў Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз”. Сярод арганізацый вытворчай сферы з колькасцю работнікаў ад 101 да 500 чалавек лепшым у выкананні патрабаванняў аховы працы прызнаны калектыў ААТ “Граніт-Агра”. У невытворчай сферы самым падрыхтаваным  па ахове працы аказаўся калектыў Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны сертыфікатамі “Узорная арганізацыя Дзятлаўскага раёна па ахове працы” і грашовымі прэміямі.

Конкурсная камісія адзначыла станоўчую работу ў ажыццяўленні мер па стварэнні ўмоў па захаванні жыцця і здароўя работнікаў, прафілактыцы вытворчага траўматызму ў Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, Дзятлаўскім лясгасе, Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, гімназіі № 1 горада Дзятлава, Дварэцкім ільнозаводзе, Дзятлаўскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм, Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир”.

Прыемна адзначыць, што арганізацыі-пераможцы раённага конкурсу сталі пераможцамі і прызёрамі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Так, Гезгалаўская сярэдняя школа – 1 месца ў намінацыі “Арганізацыі невытворчай сферы”, Дзятлаўскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз” – 3 месца ў намінацыі “Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю работнікаў да 100 чалавек”, ААТ “Граніт-Агра” – 3 месца ў намінацыі “Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю работнікаў ад 101 да 500 чалавек”.

Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

22 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

23 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

23 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago