Марына Нячай, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дэпутат Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, член Гродзенскай абласной асацыяцыі моладзевых саветаў, дэлегат УНС:

– Місія дэлегата Усебеларускага народнага сходу – гэта вялікая адказнасць, бо ён – праваднік паміж уладай і грамадствам, так званы “голас народа”. Дэлегаты прадстаўляюць інтарэсы беларусаў пры прыняцці стратэгічных рашэнняў па развіцці краіны, паляпшэнні якасці жыцця, павышэнні суверэнітэту і дабрабыту кожнага.

Для людзей важна камфортнае і зручнае асяроддзе, таму ў рамках рашэнняў форуму ў бліжэйшую пяцігодку прадоўжыцца курс на забеспячэнне насельніцтва якасным жыллём, паляпшэнне стану дарог, развіццё нацыянальных транспартных камунікацый – адным словам, пераход на новыя стандарты якасці.

Для маладых сем’яў і сем’яў з дзецьмі будзе павышацца даступнасць праграм жыллёвых будаўнічых зберажэнняў, арэнднага жылля з наступнай магчымасцю яго выкупу для асобных катэгорый, індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, якое спалучае ў сабе функцыянальнасць і камфортнасць.

Прадугледжана якаснае пераабсталяванне дваровых тэрыторый у гарадах з устаноўкай дзіцячых пляцовак, упарадкаваннем месцаў для выгулу сабак, парковачных зон, а таксама развіццё гарадскога асяроддзя з пляцоўкамі для спартыўна-культурных мерапрыемстваў, арт-аб’ектамі, месцамі для адпачынку моладзі. Адзначу, што ў нашым раёне ўжо зроблены першыя крокі ў гэтым кірунку. Лейтматывам праходзіць і добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў, рамонт іх вулічна-дарожнай сеткі. Новаўвядзеннем стане ўкараненне новых стандартаў якасці.

Прынёманскі край будзе і надалей развіваць свой патэнцыял і канкурэнтныя перавагі, нарошчваць індустрыяльныя паказчыкі за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, развіваць гісторыка-культурныя, лячэбна-аздараўленчыя, экалагічныя напрамкі, аграэкатурызм. У нас у гэтым плане ёсць што паказаць і куды ісці далей.

Прадоўжыцца выяўленне і падтрымка моладзевых праектаў і ініцыятыў, прадугледжана развіццё дзейнасці моладзевых грамадска-кансультацыйных структур па месцы вучобы, працы, жыхарства.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ВНС

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации