Кожнаму трэба ведаць, як выратаваць сябе

25 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень бяспекі, накіраваны на прафілактыку надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі раёна.

На базе службовага інтэрната Дзятлаўскай ЦРБ была праведзена трэніровачная эвакуацыя, у ходзе якой на практыцы замацавалі парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару. Акрамя таго, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуцыях прадэманстравалі магчымасці сучаснай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, а таксама абсталяванне, прызначанае для аказання экстраннай дапамогі і эвакуацыі пацярпелых.

У актавай зале раённай бальніцы адбылася прафілактычная сустрэча прадстаўнікоў сілавых структур і экстранных службаў раёна з калектывам установы, у ходзе якой спецыялісты нагадалі асноўныя правілы бяспекі на працоўных і ў грамадскіх месцах. Перад прысутнымі выступілі намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, намеснік начальніка АУС райвыканкама Андрэй Юшкевіч, інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Валянцін Касцюкевіч.

– Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў нашай краіне з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі. Ідэя правядзення была выклікана трагедыяй у гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” ў расійскім горадзе Кемерава, дзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з якіх 37 – дзеці, яшчэ 79 атрымалі траўмы. У ходзе таго інцыдэнту не было належным чынам арганізавана апавяшчэнне аб пажары і эвакуацыя наведвальнікаў, што прывяло да панікі і цісканіны.

Ён нагадаў, што, наведваючы месцы з масавым знаходжаннем людзей, такія, як буйныя гандлёвыя цэнтры, трэба абавязкова звяртаць увагу на план эвакуацыі і не забываць нумары тэлефонаў службы выратавання.

Мерапрыемствы прадоўжылася работай інтэрактыўных пляцовак Дзятлаўскага РАНС, Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Добраахвотнага пажарнага таварыства, раённых аддзела Дэпартамента аховы, энергагазінспекцыі, Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа. Навучэнцы школ райцэнтра, якія наведалі іх, пазнаёміліся з работай служб, у гульнявой форме замацавалі парадак дзеянняў у экстранных сітуацыях, атрымалі сувеніры і памяткі з правіламі бяспекі.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

2 часа ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

2 часа ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

2 часа ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

4 часа ago

К прививочной кампании против гриппа готовы!

Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…

4 часа ago