Дэпутацкія клопаты. Міхаіл Орда: “Для вырашэння праблемы трэба шукаць розныя варыянты”

Асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

На гэты раз да яго звярнуліся жыхары вёскі Студзераўшчына Войневіцкага сельскага савета з просьбай аб дапамозе ў вырашэнні набалелага для іх пытання па добраўпарадкаванні зямельнага ўчастка. Аварыйнае дрэва, якое знаходзіцца на іх тэрыторыі, падлягае спілоўванню, але паслуга гэта, на жаль, платная і, як аказалася, дорага каштуе.

Міхаіл Сяргеевіч, каб праясніць сітуацыю, запрасіў да размовы старшыню Войневіцкага сельвыканкама Вольгу Мазоль, выслухаў прапановы іншых зацікаўленых службаў. Даў даручэнне прааналізаваць усе магчымыя варыянты ў вырашэнні гэтай праблемы, а гаспадарам участка – выбраць аптымальны для іх.

Акрамя таго, былі пытанні і наконт добраўпарадкавання некаторых аб’ектаў агульнага карыстання райцэнтра. На некаторыя з іх адказ быў дадзены ўжо ў час прыёму, другія ж дэпутат паабяцаў трымаць у полі зроку.

Для больш дэталёвага ўдакладнення сітуацыі з папярэднімі зваротамі на прыёме прысутнічаў і старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Іван Свіб. Як ён адзначыў, ёсць ужо многа станоўчых прыкладаў у вырашэнні пытанняў па зваротах жыхароў аграгарадка Гезгалы. Гэтыя, а таксама  пытанні асфальтавання дарог паміж сельскімі населенымі пунктамі, упарадкавання стадыёна ў вёсцы Горка дэпутат трымае на кантролі.

– Усе пытанні важныя, таму што датычацца жыцця людзей, іх бяспекі.  Нягледзячы часам на складанасці, вырашаць іх станоўча патрэбна абавязкова, – падвёў вынікі прыёму Міхаіл Орда.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В ГрГУ начал работу семинар «Стратегия работы в информационном пространстве как ответ на вызовы современности»

В программе семинара – выступления приглашенных спикеров, пишет grodnonews.by. Обмен опытом, экспертные взгляды и разговор…

2 часа ago

Хто падманвае і як: пра кіберзлачынствы гаварылі на пасяджэнні райвыканкама

Меры па супрацьдзеянні кіберзлачынствам і прафілактыцы іх учынення, павышэнні лічбавай граматнасці насельніцтва разгледзелі на пасяджэнні…

3 часа ago

Да ведама грамадзян

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 27.10.2026 года № 590 31 кастрычніка 2026…

4 часа ago

В Беларуси накопали более 4 млн тонн сахарной свеклы

Аграрии Беларуси накопали 4 млн 67 тыс. т сахарной свеклы. Об этом сообщили БЕЛТА в…

4 часа ago

Опасность общего масштаба: как уберечь подворье и ферму от туберкулеза животных

Туберкулез остается одной из наиболее коварных зооантропонозных инфекций — болезней, общих для человека и животных.…

4 часа ago

Спроба пяра. Галоўныя людзі на зямлі

Так называлася святочная праграма, якую падрыхтаваў і правёў вучнёўскі савет Казлоўшчынскай сярэдняй школы сумесна з…

4 часа ago