У цэнтры ўвагі пытанні, якія патрабуюць рашэння

У райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.

Загадчык Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Ігар Сільчук азнаёміў дэпутатаў з дэмаграфічнай сітуацыяй у раёне, мерамі па яе паляпшэнні. Зазначыў, што насельніцтва Дзятлаўшчыны – 21 949 чалавек, пераважаюць гараджане, працаздольных – 11 414, дзяцей – 3388. Летась на Дзятлаўшчыне нарадзілася 127, сёлета – 73 дзіцяці, памерлі 452 (54 працаздольныя) і 287 (53) чалавек адпаведна. У гэтым годзе смяротнасць складае 19,6 чалавека на тысячу насельніцтва, што вышэй за абласны паказчык. Найчасцей прычынамі з’яўляюцца хваробы сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы, новаўтварэнні, знешнія прычыны. Сярэдняя працягласць жыцця ў мужчын – 72,1 года, у жанчын – 77,8. На высокі ўзровень смяротнасці ўплываюць нізкая схільнасць людзей да лячэння, матэрыяльныя цяжкасці, сацыяльны статус, алкагалізацыя, адрывы ад графіка лячэння, неспрыяльная экалагічная абстаноўка (частка раёна – зона з перыядычным радыяцыйным кантролем). Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі вядзецца работа па дыспансерызацыі, раннім выяўленні хвароб, захаванні рэпрадукцыйнага здароўя жанчын, прафілактыцы абортаў, папулярызацыі здаровага ладу жыцця.     

На медыцынскім абслугоўванні насельніцтва зоны Раклевіцкага ФАПа спынілася яго загадчыца Людміла Савасцюк.

Як наладжана міжведамаснае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні гібелі і траўмавання людзей на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях, патлумачыў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Бялятка. Прывёў лічбы раённай статыстыкі на 1 верасня, адзначыўшы, што адбылося 14 пажараў у жылым сектары з адной гібеллю (курэнне ў стане алкагольнага ап’янення), 5 пацярпелых атрымалі апёкі. Рост колькасці вогненных здарэнняў адзначаецца ў Жукоўшчынскім, Новаяльнянскім, Дзятлаўскім сельсаветах, асноўныя таму прычыны – парушэнне правіл бяспекі, п’янства, асацыяльны лад жыцця. Аператыўная абстаноўка ў раёне ўскладнілася і з-за павелічэння колькасці пажараў у экасістэмах: адбылося 31 узгаранне травы і хмызнякоў на плошчы больш за 14 гектараў. Для прафілактыкі надзвычайных сітуацый адказнымі службамі вядзецца шырокая тлумачальная работа з насельніцтвам, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі.   

Якія мерапрыемствы для папярэджання пажараў ладзяцца ў сельсаветах, расказалі старшыні Новаяльнянскага і Войневіцкага сельвыканкамаў Людміла Радзевіч і Вольга Мазоль.

На ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання па добраўпарадкаванні тэрыторый Данілавіцкага сельсавета спыніўся старшыня сельвыканкама Ігар Кухарэвіч. Адзначыў, што галоўнымі памочнікамі ў навядзенні парадку на могілках, помніках загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, землях агульнага карыстання, населеных пунктах з’яўляюцца не толькі мясцовае сельгаспрадпрыемства ААТ “Граніт-Агра”, але і ААТ “Новаяльнянскі КХП”, Новаяльнянскі ўчастак РУП ЖКГ, а пры рамонце дарог – ДРБУ-119. Нераўнадушна адносіцца да спраў добраўпарадкавання мясцовае насельніцтва, у чым першымі памочнікамі сельвыканкама з’яўляюцца сельскія старасты, а самая выніковая форма ўзаемадзеяння з людзьмі пры вырашэнні падобных і іншых пытанняў – сельскія сходы, якіх сёлета праведзена 17.

Пры прыняцці дэпутатамі рашэнняў Аляксандр Бараноўскі назваў узнятыя тэмы важнымі не толькі для нашага раёна і падкрэсліў, што работа ў гэтых напрамках будзе прадоўжана і надалей.

Сесіяй былі прыняты рашэнні і па іншых пытаннях.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago