Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае маленькіх чытачоў наведаць бібліятэку і бліжэй пазнаёміцца з новай літаратурай.
С. Дзявяткава “Каша – матуля наша”. З гэтай ілюстраванай кнігі маленькія чытачы даведаюцца, адкуль бярэцца крупа для кашы, навучацца распазнаваць розныя прадуктовыя культуры, прасочаць гісторыю іх распаўсюджання на нашай планеце.
С. Дзявяткава “Таямнічы свет мікробаў”. Гэта кніга пазнаёміць з мікраскапічным светам істотаў, якія жывуць у паветры, вадзе, глебе, у арганізме чалавека і жывёл, на ўсіх паверхнях і прадметах вакол нас.
“Шакаладка. Салодкая гісторыя”. На старонках кнігі расказваецца пра любімы ласунак многіх дзяцей – шакалад, адкуль ён бярэ свой пачатак, як выглядае ў самым пачатку свайго шляху, калі ў Беларусі пачалі ствараць свае асабістыя шакаладныя шэдэўры і дзе іх можна набыць.
“Як у дом прыйшла вада”. Гэта ілюстраваная кніга раскажа аб гісторыі водаправода і сучасных сістэмах ачысткі і дастаўкі вады ў дамы, адкуль бярэцца артэзіянская вада, колькі ў Беларусі запасаў пітной вады і чаму яе трэба берагчы.
“Дацягнуцца да нябёсаў”. Кніга пазнаёміць юных чытачоў з “самымі-самымі” будынкамі Беларусі: самымі высокімі, самымі знакамітымі, самымі арыгінальнымі, а таксама з іншымі дзіўнымі збудаваннямі, якія існуюць на нашай планеце.
Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…