У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.

Яўген Ветраў “Зона турбулентнасці” – займальны дэтэктыў, у цэнтры якога знаходзіцца адважная сцюардэса Жанна. Ёй трэба будзе сутыкнуцца з многімі цяжкасцямі, каб адшукаць забойцу і выратаваць сваё каханне.

Таццяна Луганцава “Фея з камісіёнкі”

Яна Цвяткова з добрымі намерамі паехала ў Сочы, каб пазнаёміцца з маці свайго даўняга сябра як яго нявеста. Фіктыўная, вядома. Але чаго не зробіш, каб супакоіць капрызную бабульку? І тут пачалася такая завіруха!..

Таццяна Усцінава і Павел Астахаў Чужая зямля

Суддзя Алена Кузняцова, стаўшы мамай другі раз, не хоча надоўга пакідаць работу. У пошуках няні яна нечакана для сябе сутыкаецца з праблемамі гастарбайтараў, звычайна ўтоенымі ад чужых вачэй…

Уладзімір Колычаў “Халодны кошт

Яшчэ адна захапляльная гісторыя, у якой чалавечыя пачуцці праходзяць жорсткія выпрабаванні суровымі абставінамі.

Чынгіз Абдулаеў “Альтэрнатыва для грэшнікаў

Начная аперацыя па затрыманні банды злачынцаў. Небяспечна, але не небяспечней за любую аперацыю групы спецыяльнага прызначэння. Аднак адна-адзіная выпадковая знаходка раптам наводзіць палкоўніка на след заблытанага, незвычайнага злачынства, раскрыць таямніцу якога практычна немагчыма…

Сяргей Звераў “Баявы сплаў”

З лабараторыі Сібірскага НДІ выкрадзены ўзор навейшай броні, распрацаванай для расійскай арміі. Падазрэнні падаюць на маладога навукоўца, які здолеў інсцэнаваць сваю гібель у аўтамабільнай аварыі. На пошукі дыверсантаў адпраўляецца група спецназа капітана Антона Мяркулава.

Запрашаем усіх жадаючых.

Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации