Абслугоўванне ветэранаў, інвалідаў і людзей пажылога ўзросту займае асаблівае месца ў дзейнасці бібліятэк дзяржаўнай установы культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» і накіравана на захаванне карыснай актыўнасці пажылых людзей, стварэнне для іх спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату. Наша бібліятэка з’яўляецца для многіх жыхароў раёна, у тым ліку людзей сталага ўзросту, цэнтрам інфармацыі, баўлення вольнага часу, дзе яны могуць адпачыць, знайсці свой круг стасункаў, атрымаць інфармацыю па розных тэмах.
Нядаўна раённая бібліятэка прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі “Падары кнігу”. Дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” бібліятэка падарыла 51 экзэмпляр мастацкай літаратуры. Сярод аўтараў — Аляксандр Дзюма, Мікалай Чаргінец, Раіса Баравікова, Уладзімір Караткевіч.
С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…