Кніга прасвятляе розум, чытанне карыснае для душы

Да Дня праваслаўнай кнігі, які ў Беларусі адзначаецца 14 сакавіка, і 925-годдзя нараджэння Ефрасінні Полацкай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўнасці “Вечныя каштоўнасці праваслаўя”.

Сустрэча з удзелам клірыка сабора Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэя Аляксея Сцепановіча сабрала на адной пляцоўцы аматараў чытання, якія праз друкаванае слова імкнуцца прыйсці да мудрасці і ісціны. 

Як было адзначана, Дзень праваслаўнай кнігі вяртае нас у 1564 год, калі пабачыла свет першае дакладна датаванае друкаванае выданне Івана Фёдарава “Апостал”. Яшчэ адной гістарычнай асобай, якую з асаблівай цеплынёй варта ўзгадаць у Год беларускай жанчыны, з’яўляецца Ефрасіння Полацкая – наша суайчынніца, якая была асветніцай і стаяла ля вытокаў нацыянальнай пісьменнасці, бо заснавала пры манастырах скрыпторыі – своеасаблівыя майстэрні па перапісванні кніг. Яна прыклад таго, як жаночая мудрасць і рашучасць здольныя змяніць лёс цэлага народа.

Ефрасінню Полацкую кананізавалі першай сярод усходнеславянскіх жанчын, і да нашага часу яна лічыцца заступніцай Беларусі.   

– Сёння мы гаворым не толькі аб праваслаўнай, але і аб кнізе ўвогуле, яна – вялікі скарб, дадзены людзям, – зазначыў іерэй Аляксей Сцепановіч. – Чытаючы, чалавек прасвятляецца духоўна, а таксама спасцігае навукі, за кошт чаго ў духоўным плане становіцца бліжэйшым да Бога, у мірскім – больш адукаваным. Кніга прыйшла да нас не адразу, як і друкарства на Русь. З гэтай нагоды ўспамінаем дыякана Іаана Фёдарава, які першым пачаў друкаваць кнігі, а раней яны перапісваліся ўручную і пераважна для храмаў. Упрыгожваліся золатам, серабром, каштоўнымі камянямі, таму былі вельмі дарагія, доўга ствараліся. Калі Іаан Фёдараў заняўся друкарскай справай, ён зрабіў кнігу даступнай простым людзям, з-за чаго яму спрыяў мітрапаліт Макарый. Па першых друкаваных кнігах на Русі не толькі вялося богаслужэнне, але і вучылі грамату простыя людзі.

Як прыклад рарытэтнага выдання, айцец Аляксей паказаў прысутным “Апостал”, які разам з іншымі праваслаўнымі кнігамі, што пабачылі свет шмат гадоў таму, захоўваецца ў храме райцэнтра.

– Мітрапаліт Макарый не дажыў да выдання першай друкаванай кнігі, – прадоўжыў святар. – Таму перапісчыкі кніг, пабаяўшыся канкурэнцыі, спалілі друкарню. Іаан Фёдараў з вучнямі пераехаў у Літву, дзе прадоўжыў важную справу па развіцці кнігавыдавецтва.

Цяпер мы жывём у лічбавым свеце, у імгненне вока праз гаджэт можам знайсці любую інфармацыю, аднак важна не забываць і папяровыя кнігі. Калі іх чытаем, то насычаемся цялесна і наталяем сваю душу.

Усіх прысутных, а таксама жыхароў Дзятлаўскага раёна клірык заклікаў праз друкаваныя выданні далучацца да свету мудрасці, павышаць уласную адукаванасць, адпаведна – праслаўляць імя Бога.

Напрыканцы сустрэчы работнікі бібліятэкі яшчэ раз падкрэслілі, што справа Ефрасінні Полацкай прадаўжаецца, бо і праз шмат стагоддзяў на беларускай зямлі ёсць жанчыны, якія штодзень нясуць святло ведаў – настаўніцы, бібліятэкары, матулі і бабулі, якія праз добрую казку і лагоднае слова выхоўваюць у дзіцячых сэрцах любоў да бліжняга.

Скончылася свята на лірычнай ноце – пажаданнем, выказаным калісьці Ефрасінняй Полацкай: “Чытайце, і вочы вашай душы адкрыюцца”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago