Тыдзень дзіцячай кнігі – самае чаканае свята для ўсіх юных аматараў чытання. Штогод яно збірае разам тых, хто ведае: кніга – гэта лепшы сябар і самы цікавы суразмоўца. Не выключэнне і сёлета.
У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы атмасфера цудаў адчувалася адразу: амаль з парога гасцей сустракалі любімыя казачныя героі – Чабурашка і вясёлы Янот, якія запрасілі дзяцей у незабыўныя прыгоды з кнігай. Разам з персанажамі дзеці прайшлі праз іспыты, якія падрыхтавала для іх каралева Кніга.
У “Загадкавых рыфмах” дзеці павінны былі праявіць кемлівасць і хуткасць, падбіраючы рыфмы да казачных вершаў або адгадваючы зашыфраваныя імёны герояў па рыфмаваных падказках.
У “Кніжнай мітусні” ўдзельнікі наводзілі парадак у пераблытаных казках, вярнулі рэчы іх уладальнікам, расставілі падзеі ў правільным парадку.
Конкурс“Чароўныя словы” праверыў на веданне заклінанняў і знакамітых цытат. Дзеці ўзгадвалі фразы, якія дапамагаюць адчыняць дзверы, выклікаць джынаў ці здзяйсняць цуды ў кніжным свеце.
А ў “Кніжным лабірынце” трэба было знайсці выйсце з заблытанай гісторыі, адказваючы на пытанні па змесце розных твораў, каб крок за крокам наблізіцца да перамогі.
Кульмінацыяй сустрэчы стала з’яўленне Захавальніка Кніг. Гэты мудры персанаж узнагародзіў дзяцей за іх кемлівасць і любоў да чытання і адкрыў галоўную тайну: кожная прачытаная кніга робіць чалавека мацнейшым, а яго ўяўленне – бязмежным. Разам з каралевай Кнігай дзеці далі ўрачыстае абяцанне чытача – верна сябраваць з кнігай і адкрываць яе кожны дзень.
Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…